| Вернуться на исходную страницу

ФОТООТЧЁТ

Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшла гадзіна прававой інфармацыі “З Канстытуцыяй дружыць – значыць па законах жыць. Вучні      6-9 класаў пазнаёміліся з гісторыяй стварэння Канстытуцыі, яе асноўнымі артыкуламі, а выстава “Канстытуцыя - асноўны закон краіны”  дапамагла бліжэй зразумець сутнасць дакумента. У працэсе гутаркі вучні выказвалі сваё меркаванне, адказвалі на пытанні, знаходзілі ў дакуменце неабходную інфармацыю, разважалі над значнасцю Канстытуцыі для дзяржавы ў цэлым і для кожнага грамадзяніна нашай краіны. 


12 сакавіка выхаванцы дзіцячага сада  пабывалі ў цудоўным доме, дзе жывуць незвычайныя жыхары - кнігі. Дашкольнікі аглядалі памяшканне бібліятэкі, даведаліся, што асноўную каштоўнасць бібліятэкі складаюць кнігі, у якіх змяшчаецца шмат цікавай інфармацыі. Дзеці мелі магчымасць узяць з паліцы і паглядзець упадабаныя кнігі, пагартаць іх, разгледзець ілюстрацыі.

Бібліятэкар, Марыя Віктараўна, узбагаціла веды дзяцей аб сваёй працы, аб неабходнасці наведвання бібліятэк.  

          У канцы экскурсіі дзеці паабяцалі часта прыходзіць у госці ў царства кніжных скарбаў.


У гэтым годзе адзначаецца знамянальная дата – 90-годдзе з дня нараджэння Рыгора Іванавіча Барадуліна, народнага паэта  Беларусі і шматграннай асобы, якая пакінула глыбокі след у гісторыі беларускай літаратуры. Яго творчасць стала сапраўдным здабыткам беларускай культуры, а яго ўклад у развіццё нацыянальнай літаратуры і мовы не можа быць пераацэнены.

Да юбілею пісьменніка ў бібліятэцы была аформлена выстава "Таленту нязгасны свет"  і  арганізавана акцыя “Чытаем творы Рыгора Барадуліна”.


 Да  дня роднай мовы ў школьнай бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Літаратурны кірмаш”.

   Мерапрыемства пачалося словамі: “Мову родную беражы, мовай роднай даражы”. Бібліятэкар Марыя Віктараўна адзначыла, што ў свеце шмат цудоўных моў, але ў кожнага ёсць толькі адна родная мова. Мова, на якой чалавек размаўляе з роднымі, сябрамі, на якой ён думае. Яна нагадала, што гэты год юбілейны, бо адзначаецца дзень роднай мовы з 2000 года.

Для ўдзельнікаў былі падрыхтаваны разнастайныя конкурсы: “Пазнай героя па апісанні”, “Аўкцыён загадак”, “Рассыпаныя» прыказкі”,   «Словы-падманшчыкi», “Казачныя героі”. Дзеці, удзельнікі гульні, прэзентавалі загадкі, а таксама падрыхтавалі рэкламу роднай мове.

  


100 гадоў з дня нараджэння Івана Навуменкі

16 лютага споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка  Івана Навуменкі. Да гэтай даты ў школьнай бібліятэцы была падрыхтавана літаратурная гадзіна “Іван Навуменка – майстар роднага слова”.

Іван Навуменка — прызнаны майстар лірычнай прозы, мастак, рамантык, захоплены прыгажосцю навакольнага свету. Яго творчась грунтуецца на ўласна перажытым, аўтабіяграфічным. У сузор’і пісьменнікаў, якія ў сваіх творах ярка адлюстравалі тэму Вялікай Айчыннай вайны, Івану Якаўлевічу Навуменку належыць адно з самых значных месцаў.

Бібліятэкар расказала дзецям пра жыццё і творчасць Івана Навуменкі, пазнаёміла з кнігамі.

Юбілей пісьменніка – гэта яшчэ адна магчымась дакрануцца да яго творчасці.


 



Соседние подразделы:
Правила пользования школьной библиотекой

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

| Вернуться на исходную страницу