Введите заголовок
Введите заголовок
Количество наших посетителей
1 2 3 4 5
Гордимся, что научили (тест по правилам безопасного поведения )
http://mchs.gov.by/test/
Мобильное приложение "МЧС Беларуси: помощь рядом"
СКАЧАТЬ МОБИЛЬНОЕ ПРИЛОЖЕНИЕ
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Приглашаем абитуриентов!
:: ::

Структура, задачи и функции учреждения образования


ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 снежня 2011 г. № 283

Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі

На падставе пункта 4 артыкула 19 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, абзаца другога падпункта 1.1 пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2011 г. № 969 «О делегировании полномочий Правительства Республики Беларусь на принятие (издание) нормативных правовых актов в соответствии с Кодексом Республики Беларусь об образовании» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

  1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.
  2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

С.А.Маскевіч

 

УЗГОДНЕНА

Міністр абароны
Рэспублікі Беларусь
генерал-лейтэнант

Ю.В.Жадобін

24.11.2011

УЗГОДНЕНА

Міністр аховы здароўя
Рэспублікі Беларусь

В.І.Жарко

28.10.2011

 

 

УЗГОДНЕНА

Намеснік Міністра культуры
Рэспублікі Беларусь

В.І.Кураш

05.08.2011

УЗГОДНЕНА

Міністр
па надзвычайных сітуацыях
Рэспублікі Беларусь

У.А.Вашчанка

17.08.2011

 

 

УЗГОДНЕНА

Міністр прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя
Рэспублікі Беларусь

У.Р.Цалко

08.08.2011

УЗГОДНЕНА

Міністр спорту і турызму
Рэспублікі Беларусь

А.Л.Качан

08.08.2011

 

 

УЗГОДНЕНА

Першы намеснік Міністра
працы і сацыяльнай абароны
Рэспублікі Беларусь

П.П.Грушнік

04.08.2011

УЗГОДНЕНА

Міністр унутраных спраў
Рэспублікі Беларусь

А.Н.Куляшоў

17.08.2011

 

 

УЗГОДНЕНА

Першы намеснік
Міністра фінансаў
Рэспублікі Беларусь

У.В.Амарын

20.12.2011

УЗГОДНЕНА

Міністр эканомікі
Рэспублікі Беларусь

М.Г.Снапкоў

17.08.2011

 

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня Дзяржаўнага
пагранічнага камітэта
Рэспублікі Беларусь

І.А.Рачкоўскі

20.12.2011

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Брэсцкага абласнога
выканаўчага камітэта

К.А.Сумар

08.08.2011

 

 

УЗГОДНЕНА

Першы намеснік старшыні
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта

У.Г.Навацкі

02.08.2011

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Гомельскага абласнога
выканаўчага камітэта

У.А.Дворнік

03.08.2011

 

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта

С.Б.Шапіра

08.08.2011

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Мінскага абласнога
выканаўчага камітэта

Б.В.Батура

03.08.2011

 

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Магілёўскага абласнога
выканаўчага камітэта

П.М.Руднік

08.08.2011

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта

М.А.Ладуцька

04.08.2011

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

20.12.2011 № 283

ПАЛАЖЭННЕ
аб установе агульнай сярэдняй адукацыі

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

  1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак дзейнасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і прыёму (залічэння) у іх асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, за выключэннем сувораўскага вучылішча, кадэцкага вучылішча, сярэдняй школы – вучылішча алімпійскага рэзерву, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Дадзенае Палажэнне абавязкова для прымянення іншымі ўстановамі адукацыі ў частцы арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі імі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.
  2. Установа агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дадзеным Палажэннем, iншымi актамi заканадаўства і яе статутам.
  3. Прадметам дзейнасці ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца рэалізацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), праграмы выхавання і абароны праў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні.

Віды ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйныя праграмы асноўнай адукацыі, адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі, праграмы выхавання, якія рэалізуюцца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду, вызначаны артыкулам 156 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

  1. Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
  2. Дзяржаўная акрэдытацыя ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду, пацвярджэнне дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
  3. Установа агульнай сярэдняй адукацыі ў частцы, якая не ўрэгулявана дадзеным Палажэннем, кіруецца:

пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі заканадаўствам, якое вызначае парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі і прыёму ў іх асоб для атрымання дашкольнай адукацыі;

пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, заканадаўствам, якое вызначае парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм сярэдняй спецыяльнай адукацыі і прыёму (залічэння) у іх асоб для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі заканадаўствам, якое вызначае парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі;

пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі заканадаўствам, якое вызначае парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і прыёму ў іх асоб для атрымання дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;

пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) заканадаўствам, якое вызначае парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых);

пры рэалізацыі праграм выхавання заканадаўствам, якое вызначае парадак арганізацыі выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі праграмы выхавання і абароны праў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні.

  1. Аказанне медыцынскай дапамогі навучэнцам ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў парадку і на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам.
  2. Статыстычная справаздачнасць установы агульнай сярэдняй адукацыі прадстаўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
  3. Установа агульнай сярэдняй адукацыі забяспечвае накапленне, улік, захоўванне і выкарыстанне архіўных дакументаў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства.
  4. Установа агульнай сярэдняй адукацыі мае права ажыццяўляць эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.
  5. Установа агульнай сярэдняй адукацыі мае права ажыццяўляць мiжнароднае супрацоўніцтва ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
  6. Кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
  7. Установа агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляе самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.
  8. Фінансаванне дзяржаўных і прыватных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, ажыццяўленне дзейнасці, якая прыносіць даходы, расходаванне сродкаў, атрыманых установамі агульнай сярэдняй адукацыі ад гэтай дзейнасці, а таксама фарміраванне заснавальнікамі матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і забеспячэнне яе абнаўлення і развіцця ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

ГЛАВА 2
СТРУКТУРА ЎСТАНОВЫ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

  1. Установа агульнай сярэдняй адукацыі можа мець у сваёй структуры адасобленыя падраздзяленні і структурныя падраздзяленні.
  2. Да адасобленых падраздзяленняў установы агульнай сярэдняй адукацыi адносяцца філіял, прадстаўніцтва, іншае адасобленае падраздзяленне, якія ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
  3. Да структурных падраздзяленняў установы агульнай сярэдняй адукацыі адносяцца бібліятэка, інтэрнат, аддзяленне, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, вучэбна-кансультацыйны пункт, вучэбна-вопытны ўчастак (гаспадарка), рэсурсны цэнтр, вытворчая (вучэбна-вытворчая) майстэрня, вучэбна-вытворчы камбінат працоўнага навучання і прафесіянальнай арыентацыі, цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі, лагер, іншыя структурныя падраздзяленні.

Структурнае падраздзяленне можа стварацца як адасобленае падраздзяленне.

Структурныя падраздзяленні ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам, дадзеным Палажэннем, статутам установы агульнай сярэдняй адукацыi, палажэннем аб адпаведным структурным падраздзяленні, якое зацвярджаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі.

  1. Установа агульнай сярэдняй адукацыі, за выключэннем школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (далей – школа-інтэрнат), гімназіі-інтэрната, санаторнай школы-інтэрната, вячэрняй школы, яслі-сада – пачатковай школы, дзіцячага сада – пачатковай школы, міжшкольнага вучэбна-вытворчага камбіната працоўнага навучання і прафесіянальнай арыентацыі (далей – міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат), міжшкольнага цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі, можа мець у сваёй структуры інтэрнат.
  2. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, у структуры базавай школы – каледжа мастацтваў, сярэдняй школы – каледжа мастацтваў, гімназіі – каледжа мастацтваў можа стварацца аддзяленне. Гэтае структурнае падраздзяленне ствараецца і ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб ўстанове сярэдняй спецыяльнай адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2011 г. № 106 «О некоторых вопросах среднего специального образования» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 107, 8/24152).
  3. Вучэбна-вопытны ўчастак (гаспадарка) – структурнае падраздзяленне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, што ствараецца з мэтай забеспячэння:

правядзення практычных работ па асновах і тэхналогіі вырошчвання раслін у адпаведнасці з вучэбнай праграмай вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне»;

вырошчвання жывёл, назірання за іх ростам і развіццём у адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі факультатыўных заняткаў;

рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па эколага-біялагічным профілі;

правядзення навукова-даследчых вопытаў па заданнях навуковых і сельскагаспадарчых арганізацый;

грамадска карыснай працы і практыкі.

  1. У залежнасці ад прадмета, мэт і задач дзейнасці ў структуры вучэбна-вопытнага ўчастка (гаспадаркі) могуць стварацца наступныя падраздзяленні:

ахаванага грунту – для вырошчвання агародніны, кветкава-дэкаратыўных і пакаёвых раслін, расады, размнажэння пладова-ягадных і дэкаратыўных раслін у цяпліцах, парніках, на ўцепленым грунце;

па вырошчванні сельскагаспадарчых культур – для вырошчвання па сістэме севазвароту гародніны, бульбы, садавіны, пладова-ягадных культур і іншых сельскагаспадарчых культур і раслін, расады кветкава-дэкаратыўных раслін;

па вырошчванні пладова-ягадных і дэкаратыўных культур – для вырошчвання саджанцаў пладовых і дэкаратыўных дрэў, ягадных і дэкаратыўных кустарнікаў;

дэндралагічнае – для стварэння калекцый дрэвавых і куставых раслін;

заалагічнае – для стварэння кутка жывой прыроды, што таксама можа ўключаць трусятнік, птушнік, пчальнікі і іншыя аб’екты жывёлагадоўлі;

калекцыйнае – для вырошчвання і стварэння калекцый раслін сартоў сельскагаспадарчых, кветкава-дэкаратыўных і сістэматычных груп раслін, распаўсюджаных лекавых раслін;

па вырошчванні кветкава-дэкаратыўных раслін – для вырошчвання аднагадовых, двухгадовых, шматгадовых кветкава-дэкаратыўных раслін, планіроўкі азелянення тэрыторыі ўстановы адукацыі і вывучэння асноў ландшафтнага дызайну;

экалагічнае – для стварэння экалагічнай сцежкі з мэтай вывучэння разнастайнасці навакольнага асяроддзя.

Для ажыццяўлення дзейнасці вучэбна-вопытнага ўчастка (гаспадаркі) установе агульнай сярэдняй адукацыі могуць прадастаўляцца зямельныя ўчасткі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб зямлі.

  1. Рэсурсны цэнтр – структурнае падраздзяленне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, дзе канцэнтруюцца матэрыяльна-тэхнічныя, педагагічныя і інфармацыйныя рэсурсы з мэтай іх эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання для інавацыйнага развіцця ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна (горада).
  2. Асноўныя задачы рэсурснага цэнтра:

стварэнне медыятэкі, фарміраванне яе фонду сучаснымі вучэбнымі і іншымі выданнямі і забеспячэнне доступу да іх праз камп’ютарныя сеткі, уключаючы глабальную камп’ютарную сетку Інтэрнэт;

удзел у вопытнай праверцы вучэбных выданняў, экспертызе сродкаў навучання, неабходных для рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі;

арганізацыя і правядзенне канферэнцый, семінараў, практыкумаў і іншых мерапрыемстваў для педагагічных работнікаў;

арганізацыя і правядзенне вучэбных заняткаў па асобных тэмах вучэбных праграм па вучэбных прадметах, факультатыўных заняткаў;

арганізацыя і правядзенне кансультацый для педагагічных работнікаў па пытаннях правядзення вучэбных заняткаў па асобных тэмах вучэбных праграм па вучэбных прадметах, факультатыўных заняткаў з выкарыстаннем адпаведных рэсурсаў рэсурснага цэнтра.

  1. Вытворчая (вучэбна-вытворчая) майстэрня, вучэбна-вытворчы камбінат працоўнага навучання і прафесіянальнай арыентацыі (далей – вучэбна-вытворчыя аб’екты) як структурныя падраздзяленні ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ствараюцца з мэтай ажыццяўлення навучання і выхавання па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі грамадска карыснай працы, рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых).

Дзейнасць вучэбна-вытворчых аб’ектаў у частцы ажыццяўлення адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне», правядзення факультатыўных заняткаў у адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі факультатыўных заняткаў па асновах выбара прафесіі (далей – дапрафесіянальная падрыхтоўка), арганізацыі грамадска карыснай працы, рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) вызначаецца ў адпаведнасці з главой 14 дадзенага Палажэння.

  1. Цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі як структурнае падраздзяленне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ствараецца з мэтай ажыццяўлення навучання і выхавання па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, ваенна-патрыятычнага выхавання вучняў і падрыхтоўкі іх да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Беларусь.

Дзейнасць цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі ў частцы ажыццяўлення адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка», правядзення факультатыўных заняткаў у адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці вызначаецца ў адпаведнасці з главой 15 дадзенага Палажэння.

  1. Для арганізацыі выхаваўчага працэсу пры рэалізацыі праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, за выключэннем вячэрніх школ, можа стварацца лагер.
  2. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ствараюцца сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная службы, якія дзейнічаюць у адпаведнасці з заканадаўствам.

ГЛАВА 3
НАВУЧЭНЦЫ ВА ЎСТАНОВЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ, ІХ ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ

  1. Навучэнцам ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца асоба, якая асвойвае змест аднаго з відаў адукацыйных праграм, што рэалізуе ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі. Да навучэнцаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі адносяцца выхаванцы, вучні і слухачы.
  2. Для мэт дадзенага Палажэння да выхаванца адносіцца асоба, якая асвойвае змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі.
  3. Вучань – асоба, якая асвойвае змест аднаго з відаў адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, або адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, або адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, або адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, або адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
  4. Слухач – асоба, якая пры навучанні і выхаванні на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі асвойвае змест адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых).
  5. Правы i абавязкi навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, статутам і правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў.

ГЛАВА 4
ПЕДАГАГІЧНЫЯ РАБОТНІКІ, ІНШЫЯ РАБОТНІКІ ЎСТАНОВЫ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ, ІХ ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ

  1. Да педагагічных работнікаў установы агульнай сярэдняй адукацыі адносяцца асобы, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм, праграм выхавання, ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі і (або) ажыццяўляюць кіраўніцтва адукацыйнай дзейнасцю ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, яе структурнымі падраздзяленнямі.
  2. Да іншых работнікаў установы агульнай сярэдняй адукацыі адносяцца асобы, якія ажыццяўляюць адміністратыўна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі.
  3. Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да педагагічных работнікаў, іх правы і абавязкі, правы і абавязкі іншых работнікаў установы агульнай сярэдняй адукацыі ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, іх працоўнымі дагаворамі.

ГЛАВА 5
КІРАВАННЕ ЎСТАНОВАЙ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

  1. Кіраванне ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, у тым лiку дадзеным Палажэннем, статутам установы адукацыi, i будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.
  2. Статут установы агульнай сярэдняй адукацыі зацвярджаецца заснавальнікам у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Установа агульнай сярэдняй адукацыі забяспечвае азнаямленне асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб) пры залічэнні ва ўстанову адукацыі з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, статутам, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а па іх патрабаванні – і з вучэбна-праграмнай дакументацыяй.

  1. Непасрэднае кіраўніцтва ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляе кiраўнiк (дырэктар, начальнік), якi назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады заснавальнікам.
  2. Кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі:

узначальвае ўстанову адукацыі, кіруе яе работай, забяспечвае ўзаемадзеянне з зацікаўленымі;

нясе адказнасць за вынікі работы ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам;

дзейнічае ад імя ўстановы адукацыі без даверанасці, прадстаўляе яе ва ўсіх арганізацыях;

у межах сваёй кампетэнцыі выдае загады і дае ўказанні, выкананне якіх абавязкова для ўсіх работнікаў і навучэнцаў;

прымае на работу і звальняе педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі, заключае (працягвае, скасоўвае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да iх меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання (для сярэдняй школы, якая знаходзіцца на тэрыторыі папраўчай установы, – па ўзгадненню з яе кіраўніком);

зацвярджае структуру i штатны расклад установы адукацыі згодна з тыпавымі штатамі і зацверджанымі нарматывамі колькасці работнікаў у межах сродкаў, што выдзяляюцца на аплату працы;

арганізуе работу ўстановы адукацыі па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, вядзенні кнігі заўваг і прапаноў, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Пры неабходнасці ўносіць прапановы па такіх зваротах на разгляд заснавальніка;

ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам.

  1. Асноўным органам самакіравання ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца савет, які ўзначальвае кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі.

Ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі ствараецца педагагічны савет і могуць стварацца папячыцельскі савет і бацькоўскі камітэт.

Органы самакіравання ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з:

Палажэннем аб савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 84 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 95, 8/24039);

Палажэннем аб педагагічным савеце ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, Палажэннем аб бацькоўскім камітэце ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2011 г. № 47 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 124, 8/24340);

Палажэннем аб папячыцельскім савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 146 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 99, 8/24094).

ГЛАВА 6
АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ РЭАЛІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАГРАМ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

  1. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў адпаведнасці з устаноўленымі Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі патрабаваннямі да арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.
  2. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, у тым ліку класах інтэграванага навучання і выхавання, спецыялізаваных па спорце класах, вячэрніх класах, групах (пры дзяленні класа на групы) або індывідуальна.
  3. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу пры навучанні і выхаванні на І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі вучні, як правіла, аднаго ўзросту аб’ядноўваюцца ў клас. У выпадку, калі колькасць вучняў пры прыёме (залічэнні) ва ўстанову адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, перавышае ўстаноўленую пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі напаўняльнасць класа, то ствараюцца некалькі класаў (паралельныя класы).
  4. Спецыялізаваныя па спорце класы могуць стварацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі наступных відаў:

пачатковай школе;

базавай школе;

сярэдняй школе;

сувораўскім вучылішчы;

кадэцкім вучылішчы;

школе-інтэрнаце;

вучэбна-педагагічным комплексе (акрамя базавай школы – каледжа мастацтваў, сярэдняй школы – каледжа мастацтваў, гімназіі – каледжа мастацтваў, сярэдняй школы – вучылішча алімпійскага рэзерву).

  1. Вячэрнія классы могуць стварацца ў сярэдніх школах, сярэдніх школах (філіялах дзяржаўных сярэдніх школ), што знаходзяцца на тэрыторыі папраўчых устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх унітарных вытворчых прадпрыемстваў Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, лячэбна-працоўных прафілакторыяў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, і вучэбна-педагагічных комплексах яслі-сад – сярэдняя школа, дзіцячы сад – сярэдняя школа.
  2. Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў межах навучальнага года ажыццяўляецца па чвэрцях.
  3. Для вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ўстанаўліваюцца канікулы на працягу навучальнага года і летнія канікулы.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца восеньскія, зімовыя і вясновыя канікулы агульнай працягласцю не менш за 30 каляндарных дзён. Для вучняў I і II класаў у III чвэрці (трэці тыдзень лютага) устанаўліваюцца канікулы працягласцю не менш за 7 каляндарных дзён.

Працягласць летніх канікул павінна быць не менш за 12 каляндарных тыдняў, а для вучняў IX класаў, якія працягваюць атрыманне адукацыі на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – не менш за 10 каляндарных тыдняў.

Пачатак і заканчэнне чвэрцяў, канікул вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь не менш чым за год да пачатку навучальнага года.

  1. Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні на I, II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, у які ўваходзяць пяцідзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень тыдня для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання, у тым ліку вучэбных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб’ектах, у міжшкольным вучэбна-вытворчым камбінаце.
  2. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца вучэбныя заняткі: урок, назіранне, экскурсія і іншыя заняткі. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, кансультацыі (для вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў завочнай форме атрымання адукацыі), заняткі па фізічнай рэабілітацыі, музычна-рытмічныя заняткі (для вучняў санаторных школ-інтэрнатаў), практыка, вучэбна-палявыя зборы, грамадска карысная праца.
  3. Вучэбныя заняткі пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі могуць праводзіцца па зменах у адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.
  4. Рэжым арганізацыі вучэбных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў санаторных школах-інтэрнатах, вячэрніх школах, вячэрніх класах, сярэдніх школах (філіялах дзяржаўных сярэдніх школ), што знаходзяцца на тэрыторыі папраўчых устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх унітарных вытворчых прадпрыемстваў Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, лячэбна-працоўных прафілакторыяў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, вызначаецца заснавальнікамі з улікам асаблівасцяў дзейнасці гэтых відаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і асаблівасцяў арганізацыі адукацыйнага працэсу ў вячэрніх класах.
  5. У вячэрняй школе, вячэрніх класах для вучняў, якія навучаюцца ў завочнай форме атрымання адукацыі, у кожнай чвэрці на працягу не больш за 10 працоўных дзён праводзяцца вучэбныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбным планам вячэрняй школы (завочная форма атрымання адукацыі), а ў перыяд паміж вучэбными занятками – факультатыўныя, стымулюючыя заняткі і кансультацыі. Тэрміны правядзення вучэбных заняткаў у кожнай чвэрці вызначаюцца штогод кіраўніком установы адукацыі і даводзяцца да ведама ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  6. Навучанне і выхаванне пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

Выбар мовы навучання і выхавання і вывучэнне моў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.

Пры прыняцці рашэння аб адкрыцці ў гімназіі дадаткова І–ІV класаў для рэалізацыі адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі яе заснавальнік вызначае абавязковую для вывучэння замежную мову з улікам магчымасцяў прадаўжэння яе вывучэння асобамі, якія атрымалі пачатковую адукацыю ў гэтай гімназіі і не былі залічаны ў яе для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі, у іншых установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму базавай адукацыі, адукацыйную праграму сярэдняй адукацыі, па месцы іх жыхарства.

  1. Пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі класы дзеляцца:

на групу хлопчыкаў (юнакоў) і групу дзяўчынак (дзяўчат) пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ў V–IХ класах і па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» ў Х і ХІ класах. У выпадку, калі магчыма арганізаваць правядзенне вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» паасобна для хлопчыкаў (юнакоў) і дзяўчынак (дзяўчат) у іншых класах, то па рашэнню ўпраўлення (аддзела) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, узгодненаму з фінансавым упраўленнем (аддзелам) гэтага мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, гэтыя класы дзеляцца таксама на адпаведныя групы. Дапускаецца ў спецыялізаваных ліцэях дзяленне класаў на дзве групы пры напаўняльнасці класа не менш за 20 вучняў мужчынскага полу пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ў VIІ і VIІІ класах і па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» ў VIІ–ХІ класах;

на групу юнакоў і групу дзяўчат пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» ў Х і ХІ класах;

на тры групы пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Замежная мова» з напаўняльнасцю кожнай групы не менш за шэсць і не больш за дзесяць вучняў. У выпадку, калі немагчыма сфарміраваць тры групы з напаўняльнасцю кожнай з іх не менш за шэсць вучняў, дапускаецца дзяленне класа на дзве групы, але напаўняльнасцю кожнай з іх не менш за шэсць вучняў;

на дзве групы ў базавых школах, сярэдніх школах, кадэцкіх вучылішчах, яслях-садах – базавых школах, яслях-садах – сярэдніх школах, дзіцячых садах – базавых школах, дзіцячых садах – сярэдніх школах пры напаўняльнасці класа не менш за 25 вучняў, школах-інтэрнатах, санаторных школах-інтэрнатах, вячэрніх школах, вячэрніх класах, гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, ліцэях, установах вышэйшай адукацыі, спецыялізаваных ліцэях, сувораўскіх вучылішчах, базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, гімназіях – каледжах мастацтваў пры напаўняльнасці класа не менш за 20 вучняў пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах:

«Інфарматыка» – у VI–ХІ (ХІІ) класах;

«Матэматыка» – пры правядзенні практыкумаў па рашэнню задач у Х і ХІ класах з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў «Матэматыка» і «Фізіка»;

«Фізіка» – пры правядзенні франтальных лабараторных работ у VII–ХІ (ХІІ) класах, практыкумаў па рашэнню задач у Х і ХІ класах з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў «Матэматыка» і «Фізіка»;

«Біялогія» – пры правядзенні лабараторных і практычных работ у Х–ХІ класах з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў «Хімія» і «Біялогія»;

«Хімія» – пры правядзенні практычных работ у VII–ХІ (ХІІ) класах, лабараторных вопытаў у Х і ХІ класах з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў «Хімія» і «Біялогія»;

«Астраномія» – пры правядзенні астранамічных назіранняў у ХІ (ХІІ) класе;

на дзве групы ў базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, гімназіях – каледжах мастацтваў пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў вучняў у галіне асобных відаў мастацтва і па якіх адукацыйный працэс ажыццяўляецца не індывідуальна.

  1. Вучэбныя прадметы, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў вучняў у галіне асобных відаў мастацтва у базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, гімназіях – каледжах мастацтваў і па якіх адукацыйны працэс ажыццяўляецца індывідуальна, вызначаюцца вучэбна-праграмнай дакументацыяй адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.
  2. У базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, гімназіях – каледжах мастацтваў:

вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах «Харавы клас», «Танец класічны, народна-сцэнічны, гісторыка-бытавы або сучасны бальны», «Рытміка», «Асновы сцэнічнага руху», «Музычныя і тэатральныя гульні» праводзяцца сумесна настаўнікам, які рэалізуе змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі па адпаведным вучэбным прадмеце, і канцэртмайстрам (акампаніятарам);

вучэбныя заняткі па вучэбным прадмеце «Ігра на музычным інструменце» (акрамя фартэпіяна) праводзяцца сумесна настаўнікам, які рэалізуе змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі па гэтым вучэбным прадмеце, і канцэртмайстрам (акампаніятарам);

вучэбныя заняткі, на якіх ажыццяўляецца работа з жывой натуры па вучэбных прадметах «Жывапіс», «Малюнак», праводзяцца настаўнікам, які рэалізуе змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі па гэтых вучэбных прадметах, з удзелам 2 натуршчыкаў (вучэбныя заняткі па выкананню партрэта, дэталяў галавы і дэталяў фігуры (кісць, ступня) і 1 натуршчыка (вучэбныя заняткі для ўсіх іншых пастановак).

  1. У выпадку, калі колькасць вучняў у класе менш за ўстаноўленую пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі напаўняльнасць класа, установа адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі можа ажыццяўляць дзяленне класаў на групы пры вывучэнні вучэбных прадметаў, акрэсленых у пункце 54 дадзенага Палажэння, за кошт вучэбных гадзін, якія ўстаноўлены тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду на правядзенне факультатыўных заняткаў.
  2. Пры наяўнасці ў кожным з I–IV класаў не больш за шэсць вучняў вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах «Фізічная культура і здароўе», «Музыка», «Выяўленчае мастацтва», «Працоўнае навучанне» праводзяцца адначасова з вучнямі I і II, II і III, III і IV або I і III, II і IV класаў або ў іншых аптымальных для ўстановы адукацыі варыянтах спалучэння вучняў розных класаў.
  3. З мэтай выхавання ў вучняў адказных адносін да асабістай і грамадскай бяспекі і фарміравання вопыту бяспечнай жыццядзейнасці на працягу навучальнага года з вучнямі ІІ–IХ класаў праводзяцца факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці, а з вучнямі I–IХ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, што размешчаны на тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання, таксама праводзяцца факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па радыяцыйнай бяспецы. У спецыялізаваным ліцэі з вучнямі VIІ–ХI класаў, акрамя таго, праводзяцца факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па пажарнай аварыйна-ратавальнай падрыхтоўцы, асновах папярэджання надзвычайных сітуацый, асновах ліквідацыі надзвычайных сітуацый. З мэтай забеспячэння атрымання вучнямі сувораўскіх вучылішчаў першапачатковых ведаў і навыкаў у ваеннай справе, якія неабходны для выбару прафесіі, службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Беларусь, органах ўнутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, на працягу навучальнага года з вучнямі VIІ–ХI класаў праводзяцца ў шосты школьны дзень факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па асновах ваеннай справы.
  4. За кошт вучэбных гадзін, што ўстаноўлены тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду на правядзенне факультатыўных заняткаў, могуць праводзіцца ў шосты школьны дзень заняткі гульнявымі відамі спорту і можа рэалізоўвацца адукацыйная праграма прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) для вучняў X–XI (XII) класаў. На правядзенне заняткаў гульнявымі відамі спорту выдзяляецца 1 вучэбная гадзіна на клас на тыдзень, а для асвойвання зместу адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) – у рамках колькасці вучэбных гадзін, прадугледжанай тыпавымі вучэбнымі планамі па прафесіях, але не больш за 6 вучэбных гадзін у тыдзень.
  5. Непаўналетнія вучні з улікам погляду іх законных прадстаўнікоў, зыходзячы са схільнасцяў, жаданняў і стану здароўя могуць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні на факультатыўных занятках у межах колькасці вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў, устаноўленай тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага віду.

Факультатыўныя заняткі могуць быць прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай і іншай накіраванасці. Факультатыўныя заняткі музычнай, харэаграфічнай і тэатральнай накіраванасці могуць праводзіцца сумесна настаўнікам, які рэалізуе змест адпаведнай вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў, і канцэртмайстрам (акампаніятарам).

Факультатыўныя заняткі, як правіла, праводзяцца да пачатку або пасля завяршэння ўрокаў. Факультатыўныя заняткі ў IX (X) – XI (XII) класах могуць праводзіцца ў шосты школьны дзень.

  1. Для арганізацыі факультатыўных, стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў, кансультацый (для вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў завочнай форме атрымання адукацыі) вучні, як правіла, аднаго або паралельных класаў аб’ядноўваюцца ў групу.

Напаўняльнасць групы для арганізацыі заняткаў, названых у частцы першай гэтага пункта, павінна складаць:

не менш за тры вучні пры правядзенні факультатыўных заняткаў ва ўстановах адукацыі, што размешчаны ў сельскіх населеных пунктах;

не менш за пяць вучняў пры правядзенні факультатыўных заняткаў ва ўстановах адукацыі, што размешчаны ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу;

не менш за тры вучні пры правядзенні стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў і кансультацый (для вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў завочнай форме атрымання адукацыі).

Дапускаецца ў пачатковай школе, базавай школе, сярэдняй школе, вучэбна-педагагічным комплексе, за выключэннем базавай школы – каледжа мастацтваў, сярэдняй школы – каледжа мастацтваў, гімназіі – каледжа мастацтваў, правядзенне індывідуальна падтрымліваючых заняткаў, накіраваных на пераадольванне цяжкасцяў у вывучэнні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Руская мова», для непаўналетніх замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, а таксама для непаўналетніх грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца або дадатковая абарона ў Рэспубліцы Беларусь або якія хадайнічаюць аб прадастаўленні статуса бежанца або дадатковай абароне ў Рэспубліцы Беларусь.

  1. Па рашэнню заснавальніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, у якой арганізуюцца факультатыўныя заняткі музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці, дапускаецца:

ажыццяўляць адукацыйны працэс індывідуальна пры засваенні на факультатыўных занятках музычнай накіраванасці зместу вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў для І–ІХ класаў, накіраванай на навучанне ігры на адпаведным музычным інструменце. На кожнага вучня адводзіцца 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень;

ажыццяўляць адукацыйны працэс у групах з напаўняльнасцю не менш за два вучні на факультатыўных занятках пры засваенні зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў музычнай, тэатральнай і харэаграфічнай накіраванасці для І–ІХ класаў, накіраваных на фарміраванне музычнай культуры сродкамі вакальнага або музычна-інструментальнага мастацтва, а таксама на фарміраванне харэаграфічнай культуры, тэатральнай культуры сродкамі харэаграфічнага мастацтва, тэатральнага мастацтва. На кожную групу вучняў з ліку вучняў аднаго або паралельных класаў адводзіцца 1 вучэбная гадзіна на тыдзень;

ажыццяўляць адукацыйны працэс у групах з напаўняльнасцю не менш за два вучні пры засваенні зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў мастацкай накіраванасці для І–ІХ класаў, накіраваных на фарміраванне мастацкай культуры сродкамі выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну. На кожную групу вучняў з ліку вучняў аднаго або паралельных класаў адводзіцца не больш за 3 вучэбныя гадзіны на тыдзень.

  1. У выпадку, калі ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, што размешчана ў сельскім населеным пункце, пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі не выкарыстоўвае па аб’ектыўных прычынах вызначаную тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду агульную колькасць вучэбных гадзін, фінансуемых з мясцовага бюджэту, за кошт гэтых вучэбных гадзін у раёне па рашэнню ўпраўлення (аддзела) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа на базе асобных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі могуць быць арганізаваны факультатыўныя заняткі для вучняў некалькіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
  2. Саставы груп для правядзення факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі зацвярджаюцца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі (кіраўніка ўстановы адукацыі, на базе якой арганізаваны факультатыўныя заняткі для вучняў некалькіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі).
  3. Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў ва ўстанове адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і іх паслядоўнасць вызначаюцца раскладам вучэбных заняткаў, што складаецца з улікам патрабаванняў санiтарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў. Расклад вучэбных заняткаў зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.
  4. Факультатыўныя заняткі, у тым ліку факультатыўныя заняткі, названыя ў пункце 59 дадзенага Палажэння, а таксама заняткі па фізічнай рэабілітацыі, у тым ліку і па плаванні, у санаторнай школе-інтэрнаце плануюцца асобным раскладам, што зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.
  5. Працягласць перапынкаў памiж вучэбнымі заняткамі і факультатыўнымі заняткамі (заняткамі па фізічнай рэабілітацыі, у тым ліку і па плаванні, у санаторнай школе-інтэрнаце), названымі ў пункце 67 дадзенага Палажэння, вызначаецца ўстановай адукацыі зыходзячы з канкрэтных умоў яе дзейнасці, арганiзацыi харчавання вучняў i iх адпачынку ў адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.
  6. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі для адораных і таленавітых вучняў, а таксама для вучняў, якія па ўважлівых прычынах пастаянна або часова на працягу навучальнага года не могуць наведваць вучэбныя заняткі і праходзіць ва ўстаноўленыя тэрміны атэстацыю, можа ажыццяўляцца індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам вучань можа асвойваць самастойна змест асвойваемай ім адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі часткова або поўнасцю.

  1. Для вырашэння пытання аб арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам вучань (законны прадстаўнік непаўналетняга вучня) падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі.

Рашэнне аб арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам (аб адмове ў арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам) кіраўнік установы адукацыі прымае на працягу дзесяці каляндарных дзён з дня падачы заявы вучнем (законным прадстаўніком непаўналетняга вучня).

  1. Рашэнне аб тэрмінах і формах правядзення атэстацыі вучня, які асвойвае змест адной з адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам, прымаецца ўстановай адукацыі і даводзіцца да ведама вучня або законнага прадстаўніка непаўналетняга вучня ў пісьмовай форме на працягу пяці каляндарных дзён з дня прыняцця кіраўніком установы адукацыі рашэння аб арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам.
  2. Вучань, якi асвойвае змест адной з адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам, лiчыцца ў спiсах вучняў установы адукацыі. У класным журнале ў графе аб наведваннi вучнямi вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце (вучэбных прадметах), па якім матэрыял у адпаведнасці з вучэбнай праграмай ён асвойвае самастойна, робiцца запiс – «вывучае самастойна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам».
  3. Арганізацыя адукацыйнага працэсу вучня ў адпаведнасці з iндывiдуальным вучэбным планам можа быць спынена:

па заяве вучня або законнага прадстаўніка непаўналетняга вучня;

па рашэнню ўстановы адукацыі, калі вучань па выніках атэстацыі атрымаў гадавую адзнаку 0 (нуль) балаў па адным з вучэбных прадметаў, па якім матэрыял у адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам ён асвойваў самастойна.

  1. Рашэнне аб спыненні арганізацыі адукацыйнага працэсу вучня ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам прымаецца кіраўніком установы адукацыі і ў тыднёвы тэрмiн даводзiцца да ведама вучня або законнага прадстаўнiка непаўналетняга вучня.
  2. Выхаваўчую работу з вучнямі класа ўстановы адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі арганізуе настаўнік, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка.
  3. Па завяршэнню навучальнага года:

з вучнямі Х класа, за выключэннем вучняў Х класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, што размешчаны на тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання, санаторных школ-інтэрнатаў, вячэрніх школ, вячэрніх класаў, праводзяцца абавязковыя 5-дзённыя вучэбна-палявыя зборы (юнакі) і 5-дзённая медыцынская практыка (дзяўчаты), на якія выдзяляецца па 30 вучэбных гадзін. Правядзенне вучэбна-палявых збораў, медыцынскай практыкі для вучняў устаноў адукацыі, якія не маюць у сваёй структуры цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі, арганізуецца ў цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі іншых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі або ў міжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі ў парадку, вызначаным аддзеламі (упраўленнямі) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па ўзгадненню з раённым (гарадскiм) ваенным камісарыятам, начальнікамі воінскіх гарнізонаў і камандзірамі воінскіх часцей, кіраўніцтвам арганізацый аховы здароўя;

з вучнями V–VIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія маюць вучэбна-вопытныя ўчасткі (гаспадаркі), на працягу 5 дзён па 3 вучэбныя гадзіны на дзень праводзіцца працоўная практыка (усяго 15 вучэбных гадзін на клас). Тэрміны, парадак арганізацыі працоўнай практыкі, зыходзячы з мясцовых умоў, вызначае кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі;

з вучнямі V–VIII класаў базавых школ – каледжаў мастацтваў, вучнямі сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў, гімназій – каледжаў мастацтваў, якія вывучаюць вучэбныя прадметы, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва, праводзіцца творчая практыка працягласцю 5 дзён па 3 вучэбныя гадзіны на дзень (усяго 15 вучэбных гадзін на клас). Тэрміны, парадак арганізацыі творчай практыкі, зыходзячы з мясцовых умоў, вызначае кіраўнік вучэбна-педагагічнага комплекса.

  1. Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў на правядзенне вучэбных заняткаў (заняткаў), пры распрацоўцы вучэбнага плана ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, павялічваецца яе заснавальнікам у наступных выпадках:

правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» з вучнямі, якія па стану здароўя аднесены да спецыяльнай групы. На групу выдзяляецца 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень;

дзялення класаў на групы ў адпаведнасці з пунктам 54 дадзенага Палажэння;

прадаўжэння вывучэння вучнямі V–ХІ (XII) класаў раней вывучаемай замежнай мовы, якая не вывучаецца ў дадзенай установе адукацыі, пры наяўнасці ў кожным класе ад аднаго да пяці вучняў. На вывучэнне раней вывучаемай замежнай мовы выдзяляецца не менш за 3 вучэбныя гадзіны на тыдзень на клас. Вучні, якія працягваюць вывучаць раней вывучаемую замежную мову, не ўлічваюцца пры вызначэнні колькасці груп пры дзяленні адпаведнага класа на групы для правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Замежная мова»;

выдзялення вучэбных гадзін для канцэртмайстра (акампаніятара) з разліку 100 працэнтаў часу, адведзенага на правядзенне музычна-рытмічных заняткаў у санаторнай школе-інтэрнаце;

выдзялення вучэбных гадзін для канцэртмайстра (акампаніятара), натуршчыкаў у базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, гімназіях – каледжах мастацтваў з разліку:

100 працэнтаў часу, што вызначаны вучэбным планам адпаведнага вучэбна-педагагічнага комплекса на вывучэнне вучэбных прадметаў «Ігра на музычным інструменце» (акрамя фартэпіяна); «Харавы клас», «Ансамблевы клас (вакальны)», «Ансамблевы клас (інструментальны)», «Танец класічны, народна-сцэнічны, гісторыка-бытавы або сучасны бальны», «Рытміка», «Асновы сцэнічнага руху», «Музычныя і тэатральныя гульні»;

100 працэнтаў часу, што вызначаны адпаведным вучэбна-педагагічным комплексам у адпаведнасці з вучэбнай праграмай па вучэбных прадметах «Жывапіс», «Малюнак» на правядзенне вучэбных заняткаў, на якіх ажыццяўляецца работа з жывой натуры;

выдзялення вучэбных гадзін для канцэртмайстра (акампаніятара) з разліку 100 працэнтаў часу, адведзенага на правядзенне факультатыўных заняткаў музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай накіраванасці ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі названых факультатыўных заняткаў і арганізаваных у групах, напаўняльнасць якіх устаноўлена ў абзацах другім і трэцім частцы другой пункта 62 дадзенага Палажэння;

выдзялення вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці ў адпаведнасці з пунктам 63 дадзенага Палажэння і вучэбных гадзін для канцэртмайстра (акампаніятара) з разліку 100 працэнтаў часу, адведзенага на навучанне ігры на музычным інструменце (акрамя фартэпіяна), на фарміраванне музычнай культуры сродкамі вакальнага або музычна-інструментальнага мастацтва, а таксама на фарміраванне харэаграфічнай культуры, тэатральнай культуры сродкамі харэаграфічнага мастацтва, тэатральнага мастацтва ў адпаведнасці з абзацамі другім і трэцім пункта 63 дадзенага Палажэння;

выдзялення вучэбных гадзін на правядзенне практычных вучэбных заняткаў па вучэбных дысцыплінах «Ваджэнне трактароў», «Ваджэнне аўтамабіля», што вызначаны тыпавымі вучэбнымі планамі па прафесіях «Вадзіцель колавых трактароў катэгорыі «А», «Вадзіцель механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В», «Вадзіцель механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В» і «С» пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых);

правядзення вучэбна-палявых збораў, практыкі (медыцынскай, працоўнай, творчай) у адпаведнасці з пунктам 76 дадзенага Палажэння;

правядзення грамадска карыснай працы з разліку 1 вучэбная гадзіна на тыдзень у ІІІ–VІІІ класах і 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень у ІХ–ХІ класах.

ГЛАВА 7
ПРЫЁМ АСОБ ДЛЯ АТРЫМАННЯ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

  1. Прыём асоб ва ўстанову адукацыі для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, патрабаваннямі да напаўняльнасці класаў, устаноўленымі пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.
  2. Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яе заявы пры прад’яўленні ёю пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя, калі іншае не прадугледжана артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і дадзеным Палажэннем. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.
  3. Пасведчаннем аб агульнай базавай адукацыі пацвярджаецца атрыманне асобай агульнай базавай адукацыі, якая дае права на працяг адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў Х класе.

Дапускаецца пры прыёме ў Х вячэрні клас устаноў адукацыі, названых у пункце 45 дадзенага Палажэння, або ў Х клас вячэрняй школы асобы, якая асвойвае ва ўстанове адукацыі змест адукацыйнай праграмы прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, што забяспечвае атрыманне кваліфікацыі рабочага (служачага) без атрымання агульнай сярэдняй адукацыі), пацвярджаць копіяй пасведчання аб агульнай базавай адукацыі атрыманне гэтай асобай агульнай базавай адукацыі. Пры гэтым факт атрымання прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі ва ўстанове адукацыі пацвярджаецца даведкай аб тым, што грамадзянін з’яўляецца навучэнцам установы адукацыі з указаннем адукацыйнай праграмы прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, змест якой ён асвойвае.

  1. Ведамасцю гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі пацвярджаецца атрыманне асобай пачатковай адукацыі, якая дае права на працяг адукацыі на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры прыёме ў V клас.
  2. Даведкай аб навучанні пацвярджаецца частковае засваенне асобай зместу адукацыйнай праграмы:

пачатковай адукацыі пры прыёме ў II–IV класы;

базавай адукацыі пры прыёме ў VI–IХ класы;

сярэдняй адукацыі пры прыёме ў ХI (ХII) клас;

спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі пры прыёме ў II–IХ (Х) і ХІ (ХII) класы, а таксама пры прыёме ў ХІ і ХІІ (ХІІ і ХІІІ) класы вячэрняй школы і вячэрнія класы.

  1. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, даведка аб навучанні прад’яўляюцца асобай, а ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі перадаецца ўстановай адукацыі, у якой гэта асоба атрымала пачатковую адукацыю, па запыце ўстановы адукацыі, у якую асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падала заяву пры прыёме ў V клас. Ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі можа прад’яўляцца асобай.
  2. Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы), якая выказала жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, гімназіі – каледжы мастацтваў, ліцэі, ва ўстанове вышэйшай адукацыі, акрамя дакументаў, пералічаных у пункце 79 дадзенага Палажэння, падае ў прыёмную камісію адпаведнай установы адукацыі пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (пры прыёме ў Х клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, гімназіі – каледжы мастацтваў, ліцэі, ва установе вышэйшай адукацыі), ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання з выведзеным сярэднім балам (акругленым да дзясятых доляў ліку) за подпісам кіраўніка ўстановы адукацыі (пры прыёме ў V–ІХ класы для атрымання базавай адукацыі ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, гімназіі – каледжы мастацтваў, пры прыёме ў ХІ клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, гімназіі – каледжы мастацтваў, ліцэі, ва ўстанове вышэйшай адукацыі), іншыя дакументы, што пацвярджаюць права асобы на льготы пры прыёме для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіі-інтэрнаце, ліцэі, ва ўстанове вышэйшай адукацыі (пры наяўнасці права на льготы).

Сярэдні бал (акруглены да дзясятых доляў ліку) пасведчання аб агульнай базавай адукацыі выводзіцца сакратаром прыёмнай камісіі адпаведнай установы адукацыі.

  1. Прыём асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ў парадку, устаноўленым для прыёму асоб ва ўстановы адукацыі для засваення зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.
  2. Прыём асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Асобы, якія маюць льготы пры прыёме ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, гімназіі – каледжы мастацтваў, залічваюцца для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў у адпаведнасці з заканадаўствам.

  1. Прыём асоб для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі ажыццяўляецца па конкурсе на падставе ўступных іспытаў.

Без уступных іспытаў пры паступленні ў ліцэі, установы вышэйшай адукацыі для атрымання сярэдняй адукацыі залічваюцца пераможцы (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені) рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце, праведзенай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у навучальным годзе, што завяршыўся ў год прыёму, для якіх па гэтым вучэбным прадмеце вызначаны ўступны іспыт.

Пераважнае права пры роўнай колькасці балаў, набраных на ўступных іспытах, на залічэнне ў ліцэі, установы вышэйшай адукацыі ў парадку пералічэння маюць:

пераможцы (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені) трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце, праведзенай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у навучальным годзе, што завяршыўся ў год прыёму, для якіх па гэтым вучэбным прадмеце вызначаны ўступны іспыт;

асобы, якія маюць болей высокі сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі;

асобы, якія маюць у пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі болей высокі сярэдні бал па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца ўступныя іспыты.

  1. Прыём асоб для атрымання пачатковай адукацыі, базавай адукацыі ў базавых школах – каледжах мастацтваў, пачатковай адукацыі, базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў сярэдніх школах – каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе на падставе праверкі іх здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва.
  2. Уступныя іспыты могуць праводзіцца ў пісьмовай, вуснай формах, а таксама ў спалучэнні вуснай (тэарэтычныя пытанні) і практычнай (практычныя заданні) формах, а праверка здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў – у практычнай форме, а таксама ў спалучэнні вуснай (тэарэтычныя пытанні) і практычнай (практычныя заданні) формаў.

Асаблівасці правядзення ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва, а таксама парадак распрацоўкі заданняў для іх правядзення вызначаны ў адпаведных главах дадзенага Палажэння.

  1. Пераздача ўступных іспытаў, паўторнае правядзенне праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва не дапускаецца пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі.
  2. Асоба, якая не з’явілася на ўступны іспыт па адным з вучэбных прадметаў (на праверку здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва) па ўважлівай прычыне (хвароба або іншыя непрадбачаныя абставіны, якія перашкаджаюць ўдзелу ва ўступным іспыце, у праверцы здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва, што пацверджаны дакументальна), мае права здаць яго (прайсці праверку здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва) у рэзервовы дзень.
  3. Вынікі ўступных іспытаў у гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі, а таксама вынікі праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва ў гімназіях – каледжах мастацтваў пры прыёме асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў адпаведнай установе адукацыі, ацэньваюцца па дзесяцібальнай шкале з выстаўленнем адзнак ад 1 (аднаго) да 10 (дзесяці) балаў у адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па адпаведных вучэбных прадметах.
  4. Па выніках праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва пры прыёме асоб, якія выказалі жаданне ўдзельнічаць у конкусе для атрымання пачатковай адукацыі, базавай адукацыі ў базавых школах – каледжах мастацтваў, пачатковай адукацыі, базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, выяўляецца ўзровень іх здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтваў.

Выяўленне ўзроўню здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання адпаведнай адукацыі ў базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з крытэрыямі, што зацвярджаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Залічваюцца для атрымання пачатковай адукацыі, базавай адукацыі ў базавыя школы – каледжы мастацтваў, для атрымання пачатковай адукацыі, базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў сярэднія школы – каледжы мастацтваў асобы з больш высокім узроўнем здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва.

  1. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах адукацыі, за выключэннем школ-інтэрнатаў, санаторных школ-інтэрнатаў, устаноў адукацыі, прыём у якія для атрымання адпаведнай адукацыі ажыццяўляецца не па конкурсе, асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі і прад’яўляе іншыя адпаведныя дакументы ў наступныя тэрміны:

у перыяд з 2 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў І–ІХ (Х) класы;

у перыяд з 15 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў Х і ХІ класы, а таксама пры прыёме ў Х–ХІІ (ХІ–ХІІІ) класы вячэрняй школы і вячэрнія класы.

Пры прыёме ў вячэрнюю школу (вячэрнія класы) асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае форму атрымання агульнай сярэдняй адукацыі або спецыяльнай адукацыі.

  1. Для атрымання адпаведнай адукацыі ва ўстановах адукацыі, прыём у якія ажыццяўляецца па конкурсе, асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі і прад’яўляе ў прыёмную камісію адпаведнай установы адукацыі іншыя адпаведныя дакументы ў наступныя тэрміны:

у перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій – каледжаў мастацтваў, а таксама ў год стварэння гімназій як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі і шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «гімназія»;

у перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня ў год стварэння гімназій шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «гімназія» пры прыёме ў Х клас гэтых гімназій. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі прад’яўляецца да 15 чэрвеня;

у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жніўня ў год стварэння гімназій як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі пры прыёме ў VІ–ІХ, Х і ХІ класы гэтых гімназій;

у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жніўня ў год стварэння гімназій шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «гімназія» пры прыёме на свабодныя месцы ў VІ–ІХ і ХІ класы гэтых гімназій;

у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жніўня ў год прыёму ў Х клас гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій – каледжаў мастацтваў для прадаўжэння атрымання адукацыі на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў VІ–ІХ, Х і ХІ класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій – каледжаў мастацтваў;

у перыяд з 25 мая па 10 чэрвеня ў год прыёму пры прыёме ў Х клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама ў год стварэння ліцэяў як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі і шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «ліцэй». Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі прад’яўляецца да 15 чэрвеня;

у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жніўня ў год стварэння ліцэяў як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі пры прыёме ў ХІ клас гэтых ліцэяў;

у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жніўня ў год стварэння ліцэяў шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «ліцэй» пры прыёме на свабодныя месцы ў ХІ клас гэтых ліцэяў, а таксама ў год прыёму на свабодныя месцы ў ХІ клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;

у перыяд з 2 чэрвеня па 15 жніўня года прыёму пры прыёме ў І (V) клас базавых школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў, пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыі на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў Х і ХІ класы сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў.

Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае:

вучэбныя прадметы, па якіх асоба жадае здаваць ўступныя іспыты, і галіну асобнага віду мастацтва, у якой асоба жадае развіваць здольнасці ў адпаведнасці з вучэбным планам гімназіі – каледжа мастацтваў;

вучэбныя прадметы, якія асоба жадае вывучаць на павышаным узроўні на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з вучэбным планам гімназіі, гімназіі-інтэрната;

вучэбныя прадметы, якія асоба жадае вывучаць на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам ліцэя, установы вышэйшай адукацыі;

галіну асобнага віду мастацтва, у якой асоба жадае развіваць здольнасці ў адпаведнасці з вучэбным планам базавай школы – каледжа мастацтваў, сярэдняй школы – каледжа мастацтваў.

  1. Прыём дакументаў ад асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб), якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», па рашэнню рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, узгодненаму з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, можа праводзіцца ў іншыя тэрміны, чым вызначаныя ў абзацы сёмым часткі першай пункта 95 дадзенага Палажэння.
  2. Для арганізацыі прыёму асоб для атрымання адпаведнай адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, ліцэях, установах вышэйшай адукацыі, базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, правядзення ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва і фарміравання па іх выніках кантынгенту вучняў ствараецца прыёмная камісія.

Састаў прыёмнай камісіі фарміруецца з ліку педагагічных работнікаў установы адукацыі, правы і абавязкі яе членаў вызначае кіраўнік, які з’яўляецца старшынёй прыёмнай камісіі. Ва ўстанове вышэйшай адукацыі старшынёй прыёмнай камісіі можа быць упаўнаважаная яе кіраўніком асоба.

Састаў прыёмнай камісіі зацвярджаецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі не пазней чым за два тыдні да пачатку ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва.

З ліку членаў прыёмнай камісіі прызначаюцца намеснік старшыні, сакратар, старшыні экзаменацыйных і апеляцыйных камісій.

Для правядзення ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва ствараюцца экзаменацыйныя камісіі, а для разгляду пісьмовых заяў асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб) аб пераглядзе адзнакі па выніках уступных іспытаў, якія праводзіліся ў пісьмовай форме, праверкі здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва (далей – апеляцыі) у выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай – апеляцыйныя камісіі. Саставы экзаменацыйных і апеляцыйных камісій зацвярджае старшыня прыёмнай камісіі.

У састаў экзаменацыйных камісій уключаюцца найбольш кваліфікаваныя педагагічныя работнікі, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца ўступныя іспыты, а ў састаў экзаменацыйных камісій для праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва – педагагічныя работнікі, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў вучняў у галіне асобных відаў мастацтва.

У выпадку, калі ў гімназіі, гімназіі – каледжы мастацтваў функцыянуюць I–IV класы або ажыццяўляецца рэпетытарства (кансультатыўныя паслугі) па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца ўступныя іспыты, не дапускаецца ўключаць у саставы экзаменацыйных камісій педагагічных работнікаў, якія рэалізавалі змест адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ў IV класе або ажыццяўлялі рэпетытарства (кансультатыўныя паслугі) па гэтых вучэбных прадметах.

  1. Прыёмная камісія забяспечвае:

прыём дакументаў, іх рэгістрацыю і захоўванне на перыяд правядзення ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва і залічэння;

арганізацыю і правядзенне ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва;

фарміраванне экзаменацыйных, апеляцыйных камісій і арганізацыю кантролю за іх дзейнасцю;

складанне схем нумарацыі месцаў у аўдыторыях, схем размеркавання варыянтаў заданняў і падрыхтоўку іншых неабходных матэрыялаў (нумароў, указальнікаў, спісаў асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе пры прыёме ў адпаведную ўстанову адукацыі);

размеркаванне асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе пры прыёме ў адпаведную ўстанову адукацыі, для здачы ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва, па аўдыторыях;

размеркаванне зкзаменацыйных камісій для прыёму ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва па аўдыторыях;

стварэнне пры неабходнасці спецыяльных умоў для правядзення ўступных іспытаў для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе пры прыёме ў адпаведную ўстанову адукацыі для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі, з улікам асаблівасцяў іх псіхафізічнага развіцця;

падрыхтоўку тытульных лістоў і лістоў-укладышаў са штампам установы адукацыі для выканання заданняў уступных іспытаў, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, практычных заданняў уступных іспытаў, якія праводзяцца ў спалучэнні вуснай і практычнай формаў, а таксама для выканання заданняў пры праверцы здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва;

выкананне іншых функцый, прадугледжаных у адпаведных главах дадзенага Палажэння.

У сваёй дзейнасці экзаменацыйныя і апеляцыйныя камісіі ўстановы адукацыі падпарадкоўваюцца прыёмнай камісіі.

  1. Члены прыёмнай, экзаменацыйных і апеляцыйных камісій павінны выконваць ускладзеныя на прыёмную камісію, экзаменацыйныя і апеляцыйныя камісіі абавязкі ў адпаведнасці з патрабаваннямі дадзенага Палажэння і іншых прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  2. Прыёмная камісія па пытаннях, што аднесены да яе кампетэнцыі, прымае рашэнні, якія афармляюцца пратаколамі. Пратаколы прыёмнай камісіі падпісваюцца старшынёй і сакратаром прыёмнай камісіі.

Прыёмная камісія, ажыццяўляючы свае паўнамоцтвы, правамочна прымаць рашэнні пры наяўнасці не менш за дзве трэція ад колькасці яе членаў. Рашэнні прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў.

У выпадку роўнай колькасці галасоў «за» і «супраць» прынятым лічыцца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня прыёмнай камісіі.

  1. Асобы, якія прымаюць удзел у конкурсе, выконваюць заданні ўступных іспытаў, што праводзяцца ў пісьмовай форме (далей – пісьмовыя работы), заданні пры праверцы здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва, што праводзяцца ў практычнай форме (далей – работы ў галіне выяўленчага мастацтва), на лістах-укладышах са штампам установы адукацыі.

Асоба, якая не паспела выканаць у вызначаны час пісьмовую работу, аддае яе незакончанай разам з чарнавіком старшыні экзаменацыйнай камісіі або па яго даручэнню іншаму члену экзаменацыйнай камісіі. Па рашэнню старшыні прыёмнай камісіі частка пісьмовай работы, якая выканана толькі на чарнавіку, правяраецца і ацэньваецца.

Пісьмовыя работы (работы ў галіне выяўленчага мастацтва) асоб, якія прымаюць ўдзел у конкурсе, шыфруюцца пасля завяршэння ўступнага іспыту па адпаведным вучэбным прадмеце, які праводзіцца ў пісьмовай форме (праверкі здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва).

  1. Праверка і ацэньванне пісьмовых работ (работ у галіне выяўленчага мастацтва) асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, ажыццяўляецца пад шыфрам без указання іх прозвішча членамі экзаменацыйных камісій у памяшканні ўстановы адукацыі пасля завяршэння ўступнага іспыту па адпаведным вучэбным прадмеце, што праводзіцца ў пісьмовай форме, праверкі здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва.
  2. Правераныя пісьмовыя работы (работы ў галіне выяўленчага мастацтва) асоб, якія прымаюць ўдзел у конкурсе, з адзнакамі і подпісамі старшыні і членаў экзаменацыйнай камісіі перадаюцца старшынёй экзаменацыйнай камісіі сакратару прыёмнай камісіі, які нясе адказнасць за іх захаванне.
  3. Адзнакі па выніках ацэньвання пісьмовых работ (работ у галіне выяўленчага мастацтва) асоб, якія прымаюць ўдзел у конкурсе, пасля іх дэшыфроўкі старшыня экзаменацыйнай камісіі ўносіць у пратакол уступнага іспыту (пратакол праверкі здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва), што падпісваецца старшынёй і членамі экзаменацыйнай камісіі.
  4. Шыфроўку пісьмовых работ (работ у галіне выяўленчага мастацтва) асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, праводзіць сакратар прыёмнай камісіі. У выпадку вялікай колькасці асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, дапускаецца па рашэнню старшыні прыёмнай камісіі праводзіць шыфроўку пісьмовых работ (работ у галіне выяўленчага мастацтва) іншымі членамі прыёмнай камісіі. Пасля шыфроўкі тытульныя лісты захоўваюцца ў сейфе старшыні прыёмнай камісіі. Лісты-ўкладышы вяртаюцца старшыні экзаменацыйнай камісіі.
  5. Правераныя пісьмовыя работы (работы ў галіне выяўленчага мастацтва) асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, з адзнакамі і подпісамі членаў экзаменацыйнай камісіі дэшыфруе сакратар прыёмнай камісіі. У выпадку вялікай колькасці асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, дапускаецца па рашэнню старшыні прыёмнай камісіі праводзіць дэшыфроўку пісьмовых работ (работ у галіне выяўленчага мастацтва) іншымі членамі прыёмнай камісіі.
  6. Адзнакі, атрыманыя асобамі, якія прымаюць удзел у конкурсе, на ўступных іспытах, што праводзяцца ў пісьмовай форме (пры праверцы здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва), абвяшчаюцца на наступны дзень пасля іх правядзення. У выпадку вялікай колькасці асоб, якія прымаюць ўдзел у конкурсе, дапускаецца па рашэнню старшыні прыёмнай камісіі абвяшчаць адзнакі, атрыманыя імі на ўступных іспытах, што праводзяцца ў пісьмовай форме, пры праверцы здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва, праз два дні пасля іх правядзення.
  7. Асоба, якая прымае ўдзел у конкурсе, можа азнаёміцца з вынікамі ацэньвання пісьмовай работы, работы ў галіне выяўленчага мастацтва незалежна ад атрыманай адзнакі на падставе пісьмовай заявы, якая падаецца на імя старшыні экзаменацыйнай камісіі азначанай асобай (законным прадстаўніком непаўналетняй асобы) у дзень абвяшчэння адзнакі. Дапускаецца па рашэнню прыёмнай камісіі ажыццяўляць азнаямленне асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, з вынікамі ацэньвання сваіх пісьмовых работ, работ у галіне выяўленчага мастацтва ў адпаведнасці з загадзя вызначаным прыёмнай камісіяй графікам і па жаданні непаўналетніх асоб у прысутнасці іх законных прадстаўнікоў.
  8. У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы), якая прымае ўдзел у конкурсе, мае права падаць апеляцыю на імя старшыні прыёмнай камісіі на працягу двух працоўных дзён пасля абвяшчэння адзнакі па выніках ацэньвання пісьмовай работы (работы ў галіне выяўленчага мастацтва).

Вынікі разгляду апеляцыі паведамляюцца асобе (законнаму прадстаўніку непаўналетняй асобы), якая падала апеляцыю, не пазней чым на наступны працоўны дзень пасля яе падачы.

  1. Разгляд апеляцыі ажыццяўляе апеляцыйная камісія ў саставе старшыні і двух членаў экзаменацыйнай камісіі. У састаў апеляцыйнай камісіі не ўключаюцца члены экзаменацыйнай камісіі, якія правяралі і ацэньвалі пісьмовую работу па адпаведным вучэбным прадмеце (работу ў галіне выяўленчага мастацтва).

Пры разглядзе апеляцыі не дапускаецца зніжэння адзнакі, якую атрымала асоба па выніках ацэньвання пісьмовай работы (работы ў галіне выяўленчага мастацтва).

Апеляцыйная камісія прымае рашэнне па выніках ацэньвання пісьмовай работы (работы ў галіне выяўленчага мастацтва) адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў.

Рашэнне апеляцыйнай камісіі афармляецца пратаколам. Пратакол апеляцыйнай камісіі падпісваецца старшынёй і членамі апеляцыйнай камісіі.

  1. Рашэнне апеляцыйнай камісіі па выніках разгляду пісьмовай заявы асобы (законнага прадстаўніка непаўналетняй асобы) аб нязгодзе з выстаўленай адзнакай па выніках ацэньвання пісьмовай работы, праверкі здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва з’яўляецца канчатковым.
  2. У выпадку, калі адпаведная апеляцыйная камісія прымае рашэнне аб павышэнні адзнакі, якую атрымала асоба па выніках ацэньвання пісьмовай работы па адпаведным вучэбным прадмеце (работы ў галіне выяўленчага мастацтва), адпаведныя змены адзнакі ўносяцца ў пісьмовую работу асобы (работу асобы ў галіне выяўленчага мастацтва) і адпаведна ў пратакол уступнага іспыту, пратакол праверкі здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва.
  3. Прыёмная камісія ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, што ўстанаўліваюцца штогод заснавальнікам установы адукацыі да 10 красавіка года прыёму, фарміруе кантынгент вучняў з ліку асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе:

пры прыёме для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў у адпаведнасці з заканадаўствам;

пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі на падставе сумы балаў, набраных імі на ўступных іспытах;

пры прыёме для атрымання адпаведнай адукацыі ў базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў на падставе праверкі іх здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва.

  1. Пры наяўнасці вакантных месцаў пасля залічэння асоб, пералічаных ў частцы чацвёртай пункта 4 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях-інтэрнатах астатнія асобы, якія прымаюць удзел у конкурсе, залічваюцца ў гэтыя гімназіі-інтэрнаты па конкурсу ў адпаведнасці з заканадаўствам.
  2. Пры наяўнасці вакантных месцаў пасля залічэння асоб, названых ў частцы другой пункта 87 дадзенага Палажэння, для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, установах вышэйшай адукацыі астатнія асобы, якія прымаюць удзел у конкурсе, залічваюцца ў гэтыя ліцэі, установы вышэйшай адукацыі па конкурсу.

Пры роўнай колькасці балаў, набраных на ўступных іспытах пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі, на вакантныя месцы у гэтых ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі залічваюцца асобы, пералічаныя ў частцы трэцяй пункта 87 дадзенага Палажэння.

  1. Кіраўнік установы адукацыі, прыём асоб у якую для атрымання адпаведнай адукацыі ажыццяўляецца не па конкурсу, выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб у лік вучняў установы адукацыі не пазней за 31 жніўня года прыёму.
  2. На падставе рашэння прыёмнай камісіі ўстановы адукацыі, прыём для атрымання адпаведнай адукацыі ў якую ажыццяўляецца па конкурсу, кіраўнік установы адукацыі выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, у лік вучняў у наступныя тэрміны:

не пазней за 12 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій – каледжаў мастацтваў, а таксама ў год стварэння гімназій як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі і шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «гімназія»;

не пазней за 25 чэрвеня ў год стварэння гімназій шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «гімназія» пры прыёме ў Х клас гэтых гімназій;

не пазней за 25 жніўня ў год стварэння гімназій як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі пры прыёме ў VІ–ІХ, Х і ХІ класы гэтых гімназій;

не пазней за 25 жніўня ў год стварэння гімназій шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «гімназія» пры прыёме на свабодныя месцы ў VІ–ІХ і ХІ класы гэтых гімназій;

не пазней за 25 жніўня ў год прыёму пры прыёме ў Х клас гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій – каледжаў мастацтваў для прадаўжэння атрымання адукацыі на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў VІ–ІХ, Х і ХІ класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій – каледжаў мастацтваў;

не пазней за 25 чэрвеня ў год прыёму пры прыёме ў Х клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама ў год стварэння ліцэяў як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі і шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «ліцэй»;

не пазней за 25 жніўня ў год стварэння ліцэяў як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі пры прыёме ў ХІ клас гэтых ліцэяў;

не пазней за 25 жніўня ў год стварэння ліцэяў шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «ліцэй» пры прыёме на свабодныя месцы ў ХІ клас гэтых ліцэяў, а таксама ў год прыёму на свабодныя месцы ў ХІ клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;

не пазней за 25 жніўня года прыёму пры прыёме ў І (V) клас базавых школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў, пры прыёме ў Х клас сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў для прадаўжэння атрымання адукацыі на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў ІІ (VІ) – ІХ класы базавых школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў і пры прыёме на свабодныя месцы ў Х і ХІ класы сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў.

  1. У трохдзённы тэрмін рашэнне аб прыёме (залічэнні) асоб у лік вучняў адпаведнай установы адукацыі даводзіцца да ведама гэтых асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб) шляхам размяшчэння загаду аб прыёме (залічэнні) на афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі або на дошцы аб’яў.
  2. Іншыя асаблівасці прыёму (залічэння) асоб ва ўстановы адукацыі для атрымання адпаведнай адукацыі вызначаны ў адпаведных главах дадзенага Палажэння.

ГЛАВА 8
АРГАНІЗАЦЫЯ ГІМНАЗІІ, АСАБЛІВАСЦІ ПРЫЁМУ Ў ГІМНАЗІЮ, ГІМНАЗІЮ-ІНТЭРНАТ

  1. Арганізацыя гімназіі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам і дадзеным Палажэннем.

Для мэт дадзенага Палажэння пад арганізацыяй гімназіі маецца на ўвазе наступнае:

аналіз задавальнення запатрабаванняў асоб у атрыманні базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні;

планаванне стварэння гімназіі ў сетцы ўстаноў адукацыі;

прыняцце заснавальнікам рашэння аб стварэнні гімназіі.

  1. Планаванне стварэння дзяржаўнай гімназіі, адкрыцця ў ёй дадаткова І–ІV класаў для рэалізацыі адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ажыццяўляецца пры распрацоўцы прагнозных паказчыкаў развіцця сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі.
  2. Гімназія можа стварацца як новая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі і шляхам змены віду ўстановы адукацыі на від «гімназія».

Стварэнне гімназіі як новай установы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам для стварэння юрыдычных асоб, а змена віду ўстановы адукацыі на від «гімназія» – у адпаведнасці з артыкулам 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

  1. Удзельнікі адукацыйнага працэсу ўстановы адукацыі, від якой плануецца змяніць на від «гімназія», павінны быць інфармаваныя аб гэтым не пазней за 5 гадоў да прыняцця заснавальнікам гэтай установы адукацыі рашэння аб стварэнні гімназіі.
  2. Кіраўнік установы адукацыі, від якой плануецца змяніць на від «гімназія», да прыняцця заснавальнікам гэтай установы адукацыі рашэння аб стварэнні гімназіі ў перыяд, вызначаны ў пункце 123 дадзенага Палажэння, прымае меры па вывучэнню вучнямі асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні на факультатыўных занятках з мэтай магчымасці асвойвання імі зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах у адпаведнасці з плануемым для распрацоўкі гэтай установай адукацыі вучэбным планам на падставе тыпавога вучэбнага плана гімназіі.
  3. У год стварэння гімназіі як новай установы агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі прыём асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гэтай гімназіі ажыццяўляецца ў V клас і можа ажыццяўляцца ў VІ–ІX, X і XІ класы ў адпаведнасці з рашэннем яе заснавальніка з улікам кантрольных лічбаў прыёму і па меры матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

У год стварэння гімназіі шляхам змены віду ўстановы адукацыі на від «гімназія» прыём асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гэтай гімназіі ажыццяўляецца ў V і Х класы і на свабодныя месцы ў VІ–ІХ і ХІ класы.

  1. Пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, здаюць уступныя іспыты ў пісьмовай форме па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Руская мова», «Матэматыка».
  2. Уступныя іспыты пры прыёме асоб у V клас для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах праводзяцца ў перыяд з 2 па 10 чэрвеня года прыёму.

На правядзенне кожнага з уступных іспытаў па вучэбных прадметах, названых у пункце 126 дадзенага Палажэння, адводзіцца 45 хвілін.

Для правядзення ўступных іспытаў распрацоўваюцца тэксты заданняў, якія размяшчаюцца па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Руская мова» у зборніках дыктантаў, а па вучэбным прадмеце «Матэматыка» – у зборніку кантрольных работ. Тэксты заданняў зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Даты правядзення ўступных іспытаў, у тым ліку дата рэзервовага дня, вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь да 10 красавіка года прыёму і даводзяцца да ведама асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, праз сродкі масавай інфармацыі.

  1. З мэтай забеспячэння правядзення ўступных іспытаў пры прыёме асоб у V клас для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

вызначае заданні для правядзення ўступных іспытаў;

фарміруе пакеты з заданнямі для правядзення ўступных іспытаў на падставе заявак упраўленняў адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, якія падаюцца ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 1 мая года прыёму, у тым ліку ў рэзервовы дзень;

перадае ў перыяд з 21 па 25 мая года прыёму ўпраўленням адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэту па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта пакеты з заданнямі для правядзення ўступных іспытаў, у тым ліку і ў рэзервовы дзень;

зацвярджае графік давядзення ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта пакетаў з заданнямі для правядзення ўступных іспытаў да гімназій, гімназій-інтэрнатаў. Дапускаецца давядзенне пакетаў з заданнямі для правядзення ўступных іспытаў у дні правядзення ўступных іспытаў.

  1. У год стварэння гімназій шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «гімназія» уступныя іспыты пры прыёме асоб у Х клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў гэтых гімназіях праводзяцца ў перыяд з 15 па 20 чэрвеня.

Тэрміны правядзення ўступных іспытаў пры прыёме асоб у год стварэння гімназій, названых у частцы першай пункта 122 дадзенага Палажэння, у VІ–ІX класы для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гэтых гімназіях, пры прыёме ў год прыёму на свабодныя месцы асоб у VІ–ІX класы для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, а таксама пры прыёме асоб у год стварэння гімназій як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі ў X і XІ класы для атрымання сярэдняй адукацыі ў гэтых гімназіях, пры прыёме ў год прыёму на свабодныя месцы ў X і XІ класы для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, пры прыёме асоб у год стварэння гімназій шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «гімназія» на свабодныя месцы ў XІ клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў гэтых гімназіях да 10 красавіка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Даты правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах, у тым ліку дата рэзервовага дня, да 10 красавіка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і даводзяцца праз сродкі масавай інфармацыі да ведама асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе пры прыёме ў класы, названыя ў частках першай і другой гэтага пункта, для атрымання адпаведнай адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах.

  1. Для правядзення ўступных іспытаў распрацоўваюцца наступныя заданні:

тэксты дыктантаў або тэксты дыктантаў з граматычным заданнем для правядзення ўступных іспытаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Руская мова»;

тэксты кантрольных работ для правядзення ўступных іспытаў па вучэбным прадмеце «Матэматыка».

Заданні для правядзення ўступных іспытаў зацвярджаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

  1. Час на правядзенне ўступнага іспыту па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры распрацоўцы заданняў для яго правядзення, але не больш за 180 хвілін.
  2. З мэтай забеспячэння правядзення ўступных іспытаў пры прыёме асоб у класы, названыя ў частках першай і другой пункта 129 дадзенага Палажэння, упраўленні адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта:

вызначаюць і даводзяць да 10 красавіка года прыёму да ведама зацікаўленых тэрміны, парадак фарміравання заявак на атрыманне заданняў для правядзення ўступных іспытаў па адпаведных вучэбных прадметах і іх давядзення да гімназій, гімназій-інтэрнатаў;

вызначаюць колькасць варыянтаў заданняў па кожным вучэбным прадмеце;

вызначаюць упаўнаважаных асоб для распрацоўкі заданняў, тыражавання і пакетавання іх у адпаведнасці з заяўкамі.

  1. На кіраўніка гімназіі, гімназіі-інтэрната ўскладаецца адказнасць за забеспячэнне канфідэнцыяльнасці заданняў для правядзення ўступных іспытаў з моманту атрымання іх да даты абвяшчэння заданняў на ўступным іспыце па адпаведным вучэбным прадмеце.
  2. Расклад уступных іспытаў не пазней чым за тыдзень да пачатку іх правядзення зацвярджаецца кіраўніком гімназіі, гімназіі-інтэрната і даводзіцца да ведама асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гэтай гімназіі, гімназіі-інтэрнаце. Прозвішчы членаў экзаменацыйных камісій у раскладзе не ўказваюцца. Для кожнай групы ў дзень праводзіцца адзін уступны іспыт. Працягласць перапынку паміж уступнымі іспытамі павінна складаць адзін або больш каляндарны дзень.
  3. Парадак правядзення ўступнага іспыту і рэкамендацыі па выкананню прапанаваных заданняў даводзяцца старшынёй экзаменацыйнай камісіі (або па даручэнню старшыні экзаменацыйнай камісіі іншым членам экзаменацыйнай камісіі) да ведама асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, у аўдыторыі перад пачаткам уступнага іспыту.
  4. Пакет з заданнямі адкрываецца членам экзаменацыйнай камісіі ў дзень правядзення ўступнага іспыту па адпаведным вучэбным прадмеце ў прысутнасці асоб, якія здаюць гэты ўступны іспыт.

ГЛАВА 9
АРГАНІЗАЦЫЯ ЛІЦЭЯ, АСАБЛІВАСЦІ ПРЫЁМУ Ў ЛІЦЭЙ, ВА ЎСТАНОВУ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ

  1. Арганізацыя ліцэя ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам і дадзеным Палажэннем.

Для мэт дадзенага Палажэння пад арганізацыяй ліцэя маецца на ўвазе наступнае:

аналіз задавальнення запатрабаванняў асоб у атрыманні сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні;

планаванне стварэння ліцэя ў сетцы ўстаноў адукацыі;

прыняцце заснавальнікам рашэння аб стварэнні ліцэя.

  1. Планаванне стварэння дзяржаўнага ліцэя ажыццяўляецца пры распрацоўцы прагнозных паказчыкаў развіцця сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі.
  2. Ліцэй можа стварацца як новая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі і шляхам змены віду ўстановы адукацыі на від «ліцэй».

Стварэнне ліцэя як новай установы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам для стварэння юрыдычных асоб, а змена віду ўстановы адукацыі на від «ліцэй» – у адпаведнасці з артыкулам 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

  1. Удзельнікі адукацыйнага працэсу ўстановы адукацыі, від якой плануецца змяніць на від «ліцэй», павінны быць інфармаваныя аб гэтым не пазней за 5 гадоў да прыняцця заснавальнікам гэтай установы адукацыі рашэння аб стварэнні ліцэя.
  2. Кіраўнік установы адукацыі, від якой плануецца змяніць на від «ліцэй», да прыняцця заснавальнікам гэтай установы адукацыі рашэння аб стварэнні ліцэя прымае меры па вывучэнню вучнямі асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні на факультатыўных занятках з мэтай магчымасці асвойвання імі зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах у адпаведнасці з плануемым для распрацоўкі вучэбным планам на падставе тыпавога вучэбнага плана ліцэя.
  3. У год стварэння ліцэя як новай установы агульнай сярэдняй адукацыі або шляхам змены віду ўстановы адукацыі на від «ліцэй» прыём асоб для атрымання сярэдняй адукацыі ў гэтых ліцэях ажыццяўляецца ў X клас і можа ажыццяўляцца ў XІ клас у адпаведнасці з рашэннем заснавальніка.
  4. Пры прыёме асоб у Х клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 15 па 20 чэрвеня года прыёму здаюць два ўступныя іспыты з ліку наступных вучэбных прадметаў:

«Беларуская мова» і «Руская мова»;

«Беларуская мова» і «Замежная мова»;

«Руская мова» і «Замежная мова»;

«Сусветная гісторыя» і «Гісторыя Беларусі»;

«Сусветная гісторыя» і «Грамадазнаўства»;

«Гісторыя Беларусі» і «Грамадазнаўства»;

«Фізіка» і «Матэматыка»;

«Хімія» і «Біялогія».

Па рашэнню рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, узгодненаму з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, уступныя іспыты ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» могуць праводзіцца ў іншыя тэрміны.

Даты правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах, у тым ліку дата рэзервовага дня, а таксама форма правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах да 10 красавіка года прыёму вызначаюцца:

упраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта пры прыёме ў ліцэі, за выключэннем дзяржаўнай установы адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта»;

рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры прыёме ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта»;

кіраўніком установы вышэйшай адукацыі пры прыёме ва ўстановы вышэйшай адукацыі.

  1. Для правядзення ўступных іспытаў распрацоўваюцца наступныя заданні:

тэксты дыктантаў або тэксты дыктантаў з граматычным заданнем, тэксты тэставых заданняў, тэксты кантрольных работ для правядзення ўступных іспытаў у пісьмовай форме;

тэарэтычныя пытанні для правядзення ўступных іспытаў у вуснай форме;

тэарэтычныя пытанні і практычнае заданне (практычныя заданні) для правядзення ўступных іспытаў у спалучэнні вуснай і практычнай формаў.

  1. Заданні для правядзення ўступных іспытаў у адпаведнасці з пунктам 144 дадзенага Палажэння:

распрацоўваюцца і зацвярджаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта пры прыёме ў ліцэі, за выключэннем дзяржаўнай установы адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта»;

распрацоўваюцца Беларускім дзяржаўным ўніверсітэтам і зацвярджаюцца яго рэктарам пры прыёме ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта»;

распрацоўваюцца ўстановамі вышэйшай адукацыі і зацвярджаюцца іх кіраўнікамі пры прыёме ва ўстановы вышэйшай адукацыі.

Заданні для правядзення ўступных іспытаў у вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў фарміруюцца ў білеты.

Практычныя заданні, што прадугледжваюцца білетамі, распрацоўваюцца экзаменацыйнымі камісіямі адпаведнай установы адукацыі і зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камісіі ўстановы адукацыі не пазней чым за тыдзень да пачатку ўступных іспытаў.

  1. Вучэбныя прадметы, па якіх праводзяцца ўступныя іспыты, вызначаюцца ліцэем, установай вышэйшай адукацыі ў залежнасці ад вучэбных прадметаў, што вызначаны для вывучэння на павышаным узроўні вучэбнымі планамі гэтых ўстаноў адукацыі.
  2. Час на правядзенне ўступнага іспыту ў пісьмовай форме па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры распрацоўцы заданняў для яго правядзення, але не больш за 180 хвілін. Час для падрыхтоўкі да адказу па заданнях уступнага іспыту, што праводзіцца ў вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры фарміраванні білетаў для яго правядзення, але не больш за 30 хвілін.
  3. Пры падрыхтоўцы да адказу па заданнях білета асоба, якая здае ўступны іспыт у спалучэнні вуснай і практычнай формаў па адпаведным вучэбным прадмеце, выконвае практычнае заданне (практычныя заданні) у лісце-ўкладышы, калі гэта прадугледжана білетам.

У час правядзення ўступнага іспыту ў вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў па адпаведным вучэбным прадмеце члены экзаменацыйнай камісіі маюць права задаваць дадатковыя пытанні асобам, якія здаюць уступны іспыт па гэтым вучэбным прадмеце. Дадатковыя пытанні павінны насіць удакладняючы характар і не выходзіць за межы тэарэтычных пытанняў і практычнага задання (практычных заданняў) білета.

  1. Упраўленні адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта забяспечваюць правядзенне ўступных іспытаў пры прыёме асоб у Х класы для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, за выключэннем дзяржаўнай установы адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», у парадку, вызначаным у пункце 132 дадзенага Палажэння. Пры гэтым заданнямі для правядзення ўступных іспытаў у пісьмовай і вуснай формах ліцэі забяспечваюцца да 15 чэрвеня года прыёму, а заданнямі для правядзення ўступных іспытаў у спалучэнні вуснай і практычнай формаў – да 30 мая года прыёму.
  2. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт забяспечвае дзяржаўную ўстанову адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» заданнямі для правядзення ўступных іспытаў у адпаведнасці з датамі іх правядзення.
  3. Тэрміны забеспячэння прыёмнай камісіі ўстановы вышэйшай адукацыі заданнямі для правядзення ўступных іспытаў вызначаюцца яе кіраўніком.
  4. Пры прыёме ў год стварэння ліцэяў, названых у частцы першай пункта 139 дадзенага Палажэння, асоб у XІ клас гэтых ліцэяў, а таксама пры прыёме асоб на свабодныя месцы ў XІ клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў адпаведнай установе адукацыі, здаюць два ўступныя іспыты з ліку вучэбных прадметаў, названых у абзацы другім часткі першай пункта 143 дадзенага Палажэння.

Упраўленні адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, установы вышэйшай адукацыі, ліцэі забяспечваюць правядзенне ўступных іспытаў пры прыёме асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ва ўстановах адукацыі, названых у частцы першай гэтага пункта, у парадку, вызначаным гэтай главой.

  1. На кіраўніка ліцэя ўскладаецца адказнасць за забеспячэнне канфідэнцыяльнасці заданняў для правядзення ўступных іспытаў з моманту атрымання іх да даты абвяшчэння заданняў на ўступным іспыце па адпаведным вучэбным прадмеце.
  2. Атрыманыя пакеты з білетамі для правядзення ўступных іспытаў у спалучэнні вуснай і практычнай формаў перадаюцца кіраўніком ліцэя старшыням экзаменацыйных камісій па адпаведных вучэбных прадметах для распрацоўкі практычных заданняў.

Пасля зацвярджэння старшынёй прыёмнай камісіі практычных заданняў, якія прадугледжаны білетамі, білеты і практычныя заданні да іх пакетуюцца і захоўваюцца ў сейфе кіраўніка ліцэя да даты абвяшчэння заданняў на ўступным іспыце па адпаведным вучэбным прадмеце.

  1. Расклад уступных іспытаў не пазней чым за тыдзень да пачатку іх правядзення зацвярджаецца кіраўніком ліцэя, установы вышэйшай адукацыі і даводзіцца да ведама асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў гэтых установах адукацыі. Прозвішчы членаў экзаменацыйных камісій у раскладзе не ўказваюцца. Для кожнай групы ў дзень праводзіцца адзін уступны іспыт. Працягласць перапынку паміж уступнымі іспытамі павінна складаць адзін або больш каляндарны дзень.
  2. Парадак правядзення ўступнага іспыту і рэкамендацыі па выкананню прапанаваных заданняў даводзяцца старшынёй экзаменацыйнай камісіі (або па даручэнню старшыні экзаменацыйнай камісіі іншым членам экзаменацыйнай камісіі) да ведама асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, у аўдыторыі перад пачаткам уступнага іспыту.
  3. Пакет з заданнямі, пакет з білетамі адкрываецца членам экзаменацыйнай камісіі ў дзень правядзення ўступнага іспыту па адпаведным вучэбным прадмеце ў прысутнасці асоб, якія здаюць гэты ўступны іспыт.

ГЛАВА 10
АСАБЛІВАСЦІ ДЗЕЙНАСЦІ ШКОЛЫ-ІНТЭРНАТА І ПАРАДКУ ПРЫЁМУ Ў ЯЕ

  1. У школу-інтэрнат прымаюцца дзеці-сiроты i дзеці, якiя засталiся без апекi бацькоў, ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў. Сумесна са старэйшымі братамі і сёстрамі ў школу-інтэрнат могуць прымацца дзеці ва ўзросце ад трох гадоў.
  2. Пры наяўнасці дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў для рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ў школе-iнтэрнаце дадаткова адкрываюцца групы ў адпаведнасці з пунктам 7 артыкула 147 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
  3. Пры рэалізацыі праграмы выхавання і абароны праў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дапускаецца аб’яднанне братоў і сясцёр з ліку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, у адну групу (рознаўзроставую выхаваўчую групу), напаўняльнасць якой складае не больш за 12 выхаванцаў. Рознаўзроставыя выхаваўчыя групы размяшчаюцца ў асобных памяшканнях з арганiзацыяй укладу жыцця, максiмальна наблiжанага да ўмоў сям’i.
  4. У выпадку, калі вучні дасягнулі паўналецця да завяршэння навучання і выхавання на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi, яны могуць навучацца i выхоўвацца ў школе-iнтэрнаце да завяршэння навучання і выхавання на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi і вырашэння пытання аб залічэнні ва ўстановы прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi або працаўладкавання (рэгістрацыі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне), але не больш чым на працягу трох месяцаў з дня завяршэння навучання і выхавання на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.
  5. Дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, прымаюцца (залiчваюцца) у школу-iнтэрнат загадам яе кiраўнiка на працягу аднаго дня з дня прыёму дзяцей.
  6. Прыём у школу-iнтэрнат ажыццяўляецца па накiраванню ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта), якое выдаецца на падставе рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы жыхарства (месцы знаходжання) дзіцяці аб уладкаванні яго на выхаванне ў дзіцячую інтэрнатную ўстанову на дзяржаўнае забеспячэнне.

Разам з накіраваннем упраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта) на кожнага дзіця-сiрату i дзіця, якое засталося без апекi бацькоў, кiраўнiку школы-інтэрната па акту перадаюцца наступныя дакументы:

пасведчанне аб нараджэннi;

пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (пры наяўнасці) або іншы дакумент, які сведчыць пра асобу;

медыцынская даведка аб стане здароўя або выпіска з яго медыцынскіх дакументаў;

дакументы, што пацвярджаюць статус дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, прадугледжаныя артыкуламі 4 і 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2005 года «О гарантиях по социальной защите детей-сирот, детей, оставшихся без попечения родителей, а также лиц из числа детей-сирот и детей, оставшихся без попечения родителей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 2, 2/1170);

звесткі аб наяўнасці і месцы знаходжання братоў і сясцёр;

вопіс маёмасці, якая належыць непаўналетняму, і звесткі аб асобах, якія адказваюць за яе захаванасць;

копія рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб замацаванні за непаўналетнім жылога памяшкання, з якога ён выбыў;

копія рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб пастаноўцы непаўналетняга на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;

дакумент аб наяўнасці рахунку ў банку, які адкрыты на імя непаўналетняга;

дакументы, якія пацвярджаюць права непаўналетняга на пенсію;

іншыя дакументы, прадугледжаныя заканадаўствам.

  1. Навучэнцы з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, утрымлiваюцца ў школе-iнтэрнаце на дзяржаўным забеспячэннi.
  2. У выпадках самавольнага пакiдання вучнем тэрыторыi школы-iнтэрната без дазволу кiраўнiка або педагагiчных работнiкаў кiраўнiк школы-iнтэрната абавязаны тэрмiнова праiнфармаваць пра гэта орган унутраных спраў па месцы знаходжання школы-інтэрната i садзейнiчаць вышуку i вяртанню вучня ў школу-iнтэрнат.
  3. Пры наяўнасцi свабодных месцаў у школу-iнтэрнат па накiраванню аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, на тэрыторыi якога знаходзiцца школа-iнтэрнат, могуць прымацца для навучання і выхавання на І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведным класе дзецi, якiя пражываюць на блiжэйшай тэрыторыi.

Гэтыя вучнi не ўключаюцца ў склад выхаваўчых груп i не забяспечваюцца харчаваннем, вопраткай, абуткам, мяккiм iнвентаром (пасцельнымi рэчамi), падручнiкамi, вучэбнымi дапаможнiкамi, вучэбнымi прыладамi, прадметамi першай неабходнасцi i асабiстай гiгiены, а таксама сродкамi на асабiстыя выдаткi за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў.

  1. У школе-інтэрнаце можа стварацца аддзяленне постiнтэрнатнай адаптацыi, дзейнасць якога ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб дзіцячым доме, дзіцячай вёсцы (гарадку), зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 124 «Об утверждении Положения о детском доме, детской деревне (городке) и признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства образования Республики Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 116, 8/24248), іншымі актамі заканадаўства і ўставам школы-інтэрната.

ГЛАВА 11
АСАБЛІВАСЦІ ДЗЕЙНАСЦІ САНАТОРНАЙ ШКОЛЫ-ІНТЭРНАТА І ПРЫЁМУ Ў ЯЕ

  1. Санаторныя школы-інтэрнаты ствараюцца асобна для дзяцей:

з захворваннямі косна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі;

з саматычнай паталогіяй;

хворых на туберкулёз і з рызыкай яго развіцця.

  1. Прыём у санаторныя школы-інтэрнаты ажыццяўляецца да пачатку навучальнага года або чвэрці. Прыём асоб у санаторныя школы-інтэрнаты пасля пачатку навучальнага года (чвэрці) ажыццяўляецца пры наяўнасці свабодных месцаў.
  2. Пераважнае права пры прыёме ў санаторныя школы-інтэрнаты ў парадку пералічэння маюць:

дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў;

дзеці, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;

дзеці, адзін з бацькоў якіх з’яўляецца інвалідам;

дзеці з мнагадзетных сем’яў.

  1. Накіраванне ў санаторныя школы-iнтэрнаты выдаецца ўпраўленнем адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта) на падставе заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі ў адпаведнасці з пералікам медыцынскіх паказанняў і супрацьпаказанняў для атрымання адукацыі, зацвярджаемым Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
  2. Для прыёму ў санаторную школу-інтэрнат асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) разам з заявай на імя кіраўніка гэтай санаторной школы-інтэрната і накіраваннем упраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта) прад’яўляе наступныя дакументы:

пасведчанне аб нараджэннi;

пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (пры наяўнасці) або іншы дакумент, які сведчыць пра асобу;

медыцынскую даведку аб стане здароўя або выпіску з яе медыцынскіх дакументаў;

дакументы, якія пацвярджаюць права асобы на льготы пры прыёме ў санаторную школу-інтэрнат (пры наяўнасцi права на льготы).

  1. Працягласць знаходжання вучня ў санаторнай школе-інтэрнаце вызначаецца ўрачэбна-кансультацыйнай камісіяй.
  2. У санаторнай школе-інтэрнаце ствараецца медыцынскае аддзяленне ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
  3. Вучэбныя заняткі па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» праводзяцца з улікам стану здароўя вучняў і рэкамендацый медыцынскіх работнікаў.
  4. Пры рэалізацыі адукацыйных праграмм агульнай сярэдняй адукацыі ў санаторных школах-інтэрнатах:

дзяленне класа на групы пры правядзенні заняткаў па фізічнай рэабілітацыі ажыццяўляецца пры наяўнасці ў класе не менш за 10 вучняў;

заняткі па плаванню ў межах заняткаў па фізічнай рэабілітацыі праводзяцца пры наяўнасці ўмоў. Пры гэтым санаторная школа-інтэрнат у залежнасці ад захворванняў вучняў і наяўнасці ўмоў для заняткаў па плаванню самастойна вызначае колькасць вучэбных гадзін на заняткі па плаванню, але не больш за 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень у кожным класе. Дапускаецца на заняткі па плаванню выкарыстоўваць вучэбныя гадзіны, што адведзены тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-інтэрната на правядзенне факультатыўных заняткаў.

  1. У санаторных школах-інтэрнатах, за выключэннем санаторных школ-інтэрнатаў для дзяцей з захворваннямі косна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі, дзе вучні навучаюцца адну або дзве чвэрці, дапускаецца пры адсутнасці неабходных умоў для правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ў V–ІХ класах выкарыстоўваць вучэбныя гадзіны, што вызначаны на вывучэнне гэтага вучэбнага прадмета тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-інтэрната, на правядзенне заняткаў па фізічнай рэабілітацыі з дзяленнем класаў на групы ў адпаведнасці з абзацам другім пункта 176 дадзенага Палажэння.
  2. У санаторных школах-інтэрнатах для дзяцей з захворваннямі косна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі дапускаецца пры неабходнасці дадаткова выкарыстоўваць:

1 вучэбную гадзіну на заняткі па фізічнай рэабілітацыі з агульнай колькасці вучэбных гадзін, што адведзены тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-інтэрната на вучэбны прадмет «Фізічная культура і здароўе»;

вучэбныя гадзіны на музычна-рытмічныя заняткі з ліку вучэбных гадзін, што адведзены тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-інтэрната на правядзенне заняткаў па фізічнай рэабілітацыі або на правядзенне факультатыўных заняткаў.

  1. Вучні на перыяд навучання ў санаторных школах-інтэрнатах бясплатна карыстаюцца падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі, забяспечваюцца бясплатна гэтымі санаторнымі школамі-інтэрнатамі месцамі для пражывання і харчаваннем.

ГЛАВА 12
АСАБЛІВАСЦІ ДЗЕЙНАСЦІ БАЗАВАЙ ШКОЛЫ – КАЛЕДЖА МАСТАЦТВАЎ, СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ – КАЛЕДЖА МАСТАЦТВАЎ І ПРЫЁМУ Ў ІХ

  1. У базавай школе – каледжы мастацтваў пры ажыццяўленні навучання і выхавання на І і ІІ ступенях або на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, у сярэдняй школе – каледжы мастацтваў пры ажыццяўленні навучання і выхавання на І, ІІ і ІІІ ступенях або на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі могуць вывучацца вучэбныя прадметы, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў вучняў у галіне наступных відаў мастацтва:

музычна-харавога;

музычна-інструментальнага;

выяўленчага;

харэаграфічнага;

тэатральнага.

  1. Пры прыёме асоб у І (V) клас для атрымання адпаведнай адукацыі ў базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 20 па 25 жніўня году прыёму ў прысутнасці іх законных прадстаўнікоў праходзяць праверку здольнасцяў у галіне аднаго з відаў мастацтва, названых у пункце 180 дадзенага Палажэння.
  2. Заданні для праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва распрацоўваюцца экзаменацыйнымі камісіямі.
  3. Кіраўнік базавай школы – каледжа мастацтваў, сярэдняй школы – каледжа мастацтваў:

зацвярджае заданні для правядзення праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва;

вызначае тэрміны і форму давядзення заданняў для праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва да законных прадстаўнікоў асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе;

зацвярджае расклад праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва, саставы груп для правядзення праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва.

  1. Расклад праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва не пазней чым за тыдзень да яе правядзення даводзіцца да ведама асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, і іх законных прадстаўнікоў. Прозвішчы членаў экзаменацыйных камісій па праверцы здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва ў раскладзе не ўказваюцца.
  2. Вынікі выяўлення ўзроўню здольнасцяў асобы ў галіне асобнага віду мастацтва ўносяцца старшынёй экзаменацыйнай камісіі ў картку ўзроўня здольнасцяў асобы ў галіне асобнага віду мастацтва па форме згодна з дадаткам да дадзенага Палажэння.

Старшыня экзаменацыйнай камісіі (або па даручэнню старшыні экзаменацыйнай камісіі іншы член экзаменацыйнай камісіі), якая праводзіла праверку здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва, знаёміць з яе вынікамі асобу, якая прымае ўдзел у конкурсе, і яго законнага прадстаўніка.

Картка ўзроўню здольнасцяў асобы ў галіне асобнага віду мастацтва падпісваецца старшынёй, членамі экзаменацыйнай камісіі і законным прадстаўніком асобы, якая прымае ўдзел у конкурсе. Гэтая картка захоўваецца ў базавай школе – каледжы мастацтваў, сярэдняй школе – каледжы мастацтваў.

  1. Прыём асоб на свабодныя месцы ў ІІ (VІ) – ІХ класы для атрымання адпаведнай адукацыі ў базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў і прыём на свабодныя месцы ў Х і ХІ класы для атрымання сярэдняй адукацыі ў сярэдніх школах – каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе на падставе праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтваў.

Тэрміны і парадак правядзення праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтваў пры прыёме ў класы, названыя ў частцы першай гэтага пункта, вызначаюцца адпаведнай установай адукацыі па узгадненню з заснавальнікам і да 1 чэрвеня года прыёму даводзяцца да асоб, якія выказалі жаданне прымаць удзел у конкурсе для атрымання агульнай базавай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі ў базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў.

ГЛАВА 13
АСАБЛІВАСЦІ ПРЫЁМУ Ў ГІМНАЗІЮ – КАЛЕДЖ МАСТАЦТВАЎ

  1. У гімназіі – каледжы мастацтваў пры ажыццяўленні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі могуць вывучацца на павышаным узроўні вучэбныя прадметы, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў вучняў у галіне відаў мастацтва, названых у пункце 180 дадзенага Палажэння.
  2. Пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, здаюць уступныя іспыты ў пісьмовай форме па вучэбных прадметах «Беларуская мова» або «Руская мова» (па выбары асобы), «Матэматыка» і праходзяць праверку здольнасцяў у галіне аднаго з відаў мастацтва, названых у пункце 180 дадзенага Палажэння.
  3. Уступныя іспыты, праверка здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва пры прыёме асоб у V клас для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў праводзяцца ў перыяд з 2 па 10 чэрвеня года прыёму.
  4. Праверка здольнасцяў у галіне музычна-харавога мастацтва і музычна-інструментальнага мастацтва праводзіцца па заданнях, якія прадугледжваюць пытанні па сальфеджыа і ігру на музычным інструменце.
  5. Праверка здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва праводзіцца па заданнях, якія прадугледжваюць выкананне малюнка, жывапісу, кампазіцыі.
  6. Праверка здольнасцяў у галіне тэатральнага мастацтва праводзіцца па заданнях, якія прадугледжваюць выкананне вершаванага твора, эцюда на вызначаную тэму, танца.
  7. Праверка здольнасцяў у галіне харэаграфічнага мастацтва праводзіцца па заданнях, якія прадугледжваюць выкананне класічнага і народнага танцаў.
  8. На правядзенне кожнага з уступных іспытаў па азначаных у пункце 188 дадзенага Палажэння вучэбных прадметах адводзіцца 45 хвілін.
  9. На выкананне заданняў:

па сальфеджыа адводзіцца 30 хвілін, ігры на музычным інструменце – 15 хвілін з абавязковым перапынкам не менш за 15 хвілін пасля выканання адпаведнага задання;

па малюнку, жывапісу, кампазіцыі адводзіцца 135 хвілін з абавязковым перапынкам не менш за 20 хвілін пасля выканання адпаведнага задання;

па чытанню вершаванага твора, эцюду на вызначаную тэму, танцу адводзіцца 20 хвілін;

па класічнаму і народнаму танцам адводзіцца 45 хвілін.

  1. Даты правядзення ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва, у тым ліку дата рэзервовага дня, вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь да 10 красавіка года прыёму і даводзяцца да ведама асоб, якія выказалі жаданне прымаць удзел у конкурсе, праз сродкі масавай інфармацыі.
  2. Распрацоўка, зацвярджэнне тэкстаў заданняў, а таксама вызначэнне і давядзенне заданняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Руская мова» і «Матэматыка» да гімназій – каледжаў мастацтваў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з часткай трэцяй пункта 127 і пунктам 128 дадзенага Палажэння, а распрацоўка заданняў для правядзення праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва – экзаменацыйнымі камісіямі гімназій – каледжаў мастацтваў. Заданні для правядзення праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камісіі гімназіі – каледжа мастацтваў.
  3. Тэрміны правядзення ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва, а таксама даты правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах пры прыёме асоб на свабодныя месцы ў VІ–ІX класы для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў, пры прыёме на свабодныя месцы ў Х і ХІ класы для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў да 10 красавіка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і даводзяцца да асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, праз сродкі масавай інфармацыі.

Даты правядзення праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва да 10 красавіка года прыёму вызначаюцца гімназіямі – каледжамі мастацтваў, у якія ажыццяўляецца прыём на свабодныя месцы ў класы, названыя ў частцы першай гэтага пункта, і даводзяцца да асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на афіцыйным інтэрнэт-сайце гэтых гімназій – каледжаў мастацтваў або на дошцы аб’яў.

  1. Заданні для правядзення ўступных іспытаў распрацоўваюцца, зацвярджаюцца і даводзяцца да гімназій – каледжаў мастацтваў у парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем для правядзення ўступных іспытаў і забеспячэння іх заданнямі пры прыёме на свабодныя месцы ў адпаведныя класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў.

Заданні, па якіх праводзіцца праверка здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва, вызначаюцца гімназіяй – каледжам мастацтваў па ўзгадненню з яе заснавальнікам, а час для выканання заданняў устанаўліваецца пры іх распрацоўцы. Гэтыя заданні распрацоўваюцца экзаменацыйнымі камісіямі і зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камісіі гімназіі – каледжа мастацтваў.

  1. На кіраўніка гімназіі – каледжа мастацтваў ускладаецца адказнасць за забеспячэнне канфідэнцыяльнасці заданняў для правядзення ўступных іспытаў з моманту атрымання іх да даты абвяшчэння заданняў на ўступным іспыце па адпаведным вучэбным прадмеце.
  2. Расклад уступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва не пазней чым за тыдзень да пачатку іх правядзення зацвярджаецца кіраўніком гімназіі – каледжа мастацтваў і даводзіцца да ведама асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гэтай гімназіі – каледжы мастацтваў. Прозвішчы членаў экзаменацыйных камісій у раскладзе не ўказваюцца. Для кожнай групы ў дзень праводзіцца адзін уступны іспыт або праверка здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва. Працягласць перапынку паміж уступнымі іспытамі і праверкай здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва павінна складаць адзін або больш каляндарны дзень.
  3. Парадак правядзення ўступнага іспыту, праверкі здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва і рэкамендацыі па выкананню прапанаваных заданняў даводзяцца старшынёй экзаменацыйнай камісіі (або па даручэнню старшыні экзаменацыйнай камісіі іншым членам экзаменацыйнай камісіі) да ведама асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, перад пачаткам уступнага іспыту, праверкі здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва.
  4. Пакет з заданнямі адкрываецца членам экзаменацыйнай камісіі ў дзень правядзення ўступнага іспыту па адпаведным вучэбным прадмеце, праверкі здольнасцяў у галіне адпаведнага віду мастацтва ў прысутнасці асоб, якія здаюць гэты ўступны іспыт, праходзяць праверку здольнасцяў у галіне гэтага віду мастацтва.
  5. Адзнакі, атрыманыя асобамі, якія прымаюць удзел у конкурсе, па выніках праверкі здольнасцяў у галіне наступных відаў мастацтва: музычна-харавога, музычна-інструментальнага, тэатральнага, харэаграфічнага, абвяшчаюцца ў дзень правядзення праверкі здольнасцяў у галіне адпаведнага віду мастацтва, а па выніках праверкі здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва – у адпаведнасці з пунктам 107 дадзенага Палажэння.

ГЛАВА 14
АСАБЛІВАСЦІ ДЗЕЙНАСЦІ МІЖШКОЛЬНАГА ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧАГА КАМБІНАТА ПРАЦОЎНАГА НАВУЧАННЯ І ПРАФЕСІЯНАЛЬНАЙ АРЫЕНТАЦЫІ І ПРЫЁМУ Ў ЯГО

  1. Міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат, акрамя асноўных функцый у адпаведнасці з пунктам 27 артыкула 156 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, у парадку, вызначаным заканадаўствам, дадзеным Палажэннем, можа ажыццяўляць:

арганiзацыю прафесiянальнай арыентацыі вучняў;

арганізацыю факультатыўных заняткаў;

арганізацыю грамадска карыснай працы;

падрыхтоўку вучняў да ўсвядомленага прафесіянальнага самавызначэння, прадаўжэння адукацыі, працоўнай і грамадскай дзейнасці.

  1. Адукацыйны працэс па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» пры рэалізацыі зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі ажыццяўляецца ў групах, на якія дзеляцца V–IX класы ў адпаведнасці з абзацам другім пункта 54 дадзенага Палажэння. У састаў класа могуць уваходзіць вучнi адной або розных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі іншых відаў раёна (горада).

Вывучэнне вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне» пры рэалізацыі зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі ажыццяўляецца за кошт вучэбных гадзін, што вызначаны тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду на яго вывучэнне. Гэтыя вучэбныя гадзіны штогод перадаюцца міжшкольнаму вучэбна-вытворчаму камбінату ўстановамі адукацыі, вучні якіх вывучаюць вучэбны прадмет «Працоўнае навучанне» ў гэтым міжшкольным вучэбна-вытворчым камбінаце.

  1. З мэтай падрыхтоўкі вучняў да выбару прафесіі рабочага (служачага) у міжшкольным вучэбна-вытворчым камбінаце на працягу навучальнага года з вучнямі VIII і IX класаў можа праводзіцца дапрафесіянальная падрыхтоўка.

Дапрафесіянальная падрыхтоўка вучняў ажыццяўляецца ў групах, якія фарміруюцца ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем, і арганізуецца за кошт вучэбных гадзін, што вызначаны вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду на правядзенне факультатыўных заняткаў.

На кожную групу вучняў VIII і IX класаў пры арганізацыі дапрафесіянальнай падрыхтоўкі выдзяляюцца вучэбныя гадзіны на тыдзень у рамках колькасці вучэбных гадзін, прадугледжанай адпаведнай вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па асновам выбара прафесіі, але не больш за 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень для вучняў VIII класа, а для вучняў IX класа – не больш за 4 вучэбныя гадзіны. Гэтыя вучэбныя гадзіны штогод перадаюцца міжшкольнаму вучэбна-вытворчаму камбінату ўстановамі адукацыі, вучні якіх праходзяць дапрафесіянальную падрыхтоўку ў гэтым міжшкольным вучэбна-вытворчым камбінаце.

  1. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) ажыццяўляецца ў вучэбных групах, напаўняльнасць якіх у адпаведнасці з часткай другой пункта 4 артыкула 250 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі не павінна перавышаць 20 слухачоў.
  2. Пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) выкарыстоўваецца вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), якая вызначана пунктам 5 артыкула 255 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) ажыццяўляецца за кошт вучэбных гадзін, што вызначаны вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду на правядзенне факультатыўных заняткаў. Колькасць вучэбных гадзін вызначаецца ў рамках колькасці вучэбных гадзін, прадугледжаных тыпавымі вучэбнымі планамі па прафесіях, але не больш за 6 вучэбных гадзін на тыдзень.

  1. У выпадку выкарыстання ў міжшкольным вучэбна-вытворчым камбінаце вучэбных планаў па прафесіях «Вадзіцель колавых трактароў катэгорыі «А», «Вадзіцель механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В», «Вадзіцель механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В» і «С» заснавальнікам дадаткова выдзяляюцца вучэбныя гадзіны на правядзенне практычных вучэбных заняткаў па вучэбных дысцыплінах «Ваджэнне трактароў», «Ваджэнне аўтамабіля», што вызначаны тыпавымі вучэбнымі планамі па прафесіях «Вадзіцель колавых трактароў катэгорыі «А», «Вадзіцель механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В», «Вадзіцель механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В» і «С».
  2. Кіраўнік міжшкольнага вучэбна-вытворчага камбіната прымае рашэнні па ўзгадненню з заснавальнікам:

аб фарміраванні кантынгенту вучняў V–IX класаў для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» пры рэалізацыі зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі на падставе прапаноў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі іншых відаў з улікам пажаданняў вучняў i наяўнасці заяў іх законных прадстаўнікоў;

аб фарміраванні кантынгенту вучняў VІІІ і IX класаў для ажыццяўлення дапрафесiянальнай падрыхтоўкі пры рэалізацыі зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі на падставе прапаноў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі іншых відаў з улікам пажаданняў вучняў i наяўнасці заяў iх законных прадстаўнікоў;

аб выбары тыпавых вучэбных планаў па прафесіях для распрацоўкі адпаведных вучэбных планаў міжшкольнага вучэбна-вытворчага камбіната па прафесіях з улікам прапаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, упраўленняў (аддзелаў) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскіх (раённых) выканаўчых камітэтаў, зацікаўленых арганізацый і магчымасцяў міжшкольнага вучэбна-вытворчага камбіната;

аб фарміраванні кантынгенту слухачоў вучэбных груп для засваення зместу адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) з ліку вучняў Х–ХІ (ХІІ) класаў на падставе прапаноў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі іншых відаў з улікам пажаданняў вучняў i наяўнасці іх заяў, заяў законных прадстаўнікоў непаўналетніх вучняў.

  1. Колькасць класаў, груп, вучэбных груп у міжшкольных вучэбна-вытворчых камбінатах вызначаецца па спісачным саставе вучняў, слухачоў на пачатак навучальнага года.
  2. Формы выніковай атэстацыі і парадак ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) вызначаюцца Палажэннем аб бесперапынным прафесіянальным навучанні па прафесіях рабочых, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2011 г. № 954 «Об отдельных вопросах дополнительного образования взрослых» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 86, 5/34189).
  3. Міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат можа ажыццяўляць грамадска карысную працу вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна (горада). Для правядзення гэтай работы выкарыстоўваюцца вучэбныя гадзіны, што вызначаны абзацам адзінаццатым пункта 77 дадзенага Палажэння, якія могуць штогод перадавацца міжшкольным вучэбна-вытворчым камбінатам установамі агульнай сярэдняй адукацыі адпаведных відаў.
  4. Прыём асоб з ліку вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі іншых відаў раёна (горада) у міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат ажыццяўляецца на падставе:

заяў законных прадстаўнікоў вучняў V–IX класаў для засваення вучнямі зместу вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы базавай адукацыі;

заяў законных прадстаўнікоў вучняў VІІІ і IX класаў для дапрафесіянальнай падрыхтоўкі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы базавай адукацыі;

заяў вучняў, заяў законных прадстаўнікоў непаўналетніх вучняў Х і ХІ (ХІІ) класаў для засваення зместу адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых).

Заявы падаюцца не пазней за 28 жніўня года прыёму.

  1. Кіраўнік міжшкольнага вучэбна-вытворчага камбіната выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб у лік вучняў, слухачоў міжшкольнага вучэбна-вытворчага камбіната працоўнага навучання і прафесіянальнай арыентацыі не пазней за 31 жніўня года прыёму.

ГЛАВА 15
АСАБЛІВАСЦІ ДЗЕЙНАСЦІ МІЖШКОЛЬНАГА ЦЭНТРА ДАПРЫЗЫЎНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ І ПРЫЁМУ Ў ЯГО

  1. Міжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі, акрамя асноўных функцый у адпаведнасці з пунктам 28 артыкула 156 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, у парадку, вызначаным заканадаўствам, дадзеным Палажэннем, можа ажыццяўляць:

ваенна-патрыятычнае выхаванне вучняў;

падрыхтоўку вучняў да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Беларусь, органах ўнутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях;

падрыхтоўку вучняў да ўсвядомленага прафесіянальнага самавызначэння, прадаўжэння адукацыі, працоўнай і грамадскай дзейнасці.

Міжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі ў сваёй дзейнасці ўзаемадзейнічае з раённым (гарадскiм) ваенным камісарыятам, раённым (гарадскiм) штабам грамадзянскай абароны, раённай (гарадской) арганізацыяй ДАСААФ, установамі адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасцях (накірунках спецыяльнасцей, спецыялізацыях) для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, воінскімі часцямі і падраздзяленнямі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, установамі агульнай сярэдняй адукацыі раёна (горада).

  1. Адукацыйны працэс па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» пры рэалізацыі зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў міжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі ажыццяўляецца ў групах, на якія дзеляцца Х і ХІ класы ў адпаведнасці з абзацам трэцім пункта 54 дадзенага Палажэння. У састаў класа могуць уваходзіць вучнi адной або розных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі іншых відаў раёна (горада).

Вывучэнне вучэбнага прадмета «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» пры рэалізацыі зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца за кошт вучэбных гадзін, што вызначаны тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду на яго вывучэнне. Гэтыя вучэбныя гадзіны штогод перадаюцца міжшкольнаму цэнтру дапрызыўнай падрыхтоўкі ўстановамі адукацыі, вучні якіх вывучаюць вучэбны прадмет «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» ў гэтым міжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі.

  1. З мэтай ваенна-патрыятычнага выхавання вучняў у міжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці пры рэалізацыі зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі. Яны арганізуюцца за кошт вучэбных гадзін, што вызначаны вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду на правядзенне факультатыўных заняткаў.

Групы для арганізацыі факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці фарміруюцца ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем.

  1. Кіраўнік міжшкольнага цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі прымае рашэнні па ўзгадненню з заснавальнікам:

аб фарміраванні кантынгенту вучняў X і ХІ класаў для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі на падставе прапаноў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі іншых відаў з улікам пажаданняў вучняў на падставе заяў іх законных прадстаўнікоў;

аб фарміраванні кантынгенту вучняў для засваення зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі на падставе прапаноў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі іншых відаў з улікам пажаданняў вучняў на падставе заяў іх законных прадстаўнікоў;

аб парадку правядзення вучэбна-палявых збораў (медыцынскай практыкі) з юнакамі (дзяўчатамі) X класаў.

  1. Колькасць класаў, груп у міжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі вызначаецца па спісачным саставе вучняў на пачатак навучальнага года.
  2. Прыём асоб з ліку вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі іншых відаў раёна (горада) у міжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі ажыццяўляецца на падставе заяў законных прадстаўнікоў вучняў X і ХІ класаў для засваення вучнямі зместу вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, а таксама на падставе заяў законных прадстаўнікоў вучняў V–IX класаў для засваення вучнямі зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі.

Заявы падаюцца не пазней за 28 жніўня года прыёму.

  1. Кіраўнік міжшкольнага цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб у лік вучняў міжшкольнага цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі не пазней за 31 жніўня года прыёму.

ГЛАВА 16
ПАДРЫХТОЎКА ДЗЯЦЕЙ ДА НАВУЧАННЯ НА I СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

  1. Па жаданні законных прадстаўнікоў дзяцей, у тым ліку дзяцей, якія не асвойваюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі ва ўстановах дашкольнай адукацыі або ў яслях-садах – пачатковых школах, дзіцячых садах – пачатковых школах, яслях-садах – базавых школах, дзіцячых садах – базавых школах, яслях-садах – сярэдніх школах, дзіцячых садах – сярэдніх школах, установы агульнай сярэдняй адукацыі могуць ажыццяўляцць падрыхтоўку іх дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
  2. Падрыхтоўка дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі на спецыяльна арганізаваных занятках з дзецьмі (далей – заняткі), а таксама праз аказанне законным прадстаўнікам дзяцей кансультацыйнай дапамогі (далей – кансультацыі).
  3. Правядзенне заняткаў, кансультацый накіравана на забеспячэнне сацыялізацыі дзяцей у калектыве аднагодак і дарослых, фарміраванне асноў гатоўнасці да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
  4. Для правядзення заняткаў фарміруюцца групы, напаўняльнасць якіх складае не больш за 20 дзяцей.
  5. Заняткі і кансультацыі праводзяцца падчас канікул, у тым ліку і летніх канікул.

Тэрміны і працягласць іх правядзення, колькасць груп вызначаюцца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі.

  1. Расклад заняткаў, кансультацый зацвярджаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі і даводзіцца да ведама законных прадстаўнікоў дзяцей.
  2. Заняткі, кансультацыі праводзяць педагагічныя работнікі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў межах іх працоўнага часу з улікам устаноўленага аб’ёму педагагічнай нагрузкі.

 


 

 

Дадатак

да Палажэння аб установе
агульнай сярэдняй адукацыі

 

Форма

 

_________________________________________

(найменне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, нумар

аўдыторыі, у якой праводзіцца праверка здольнасцяў

асобы ў галіне асобнага віду мастацтва)

Картка ўзроўню здольнасцяў асобы ў галіне асобнага віду мастацтва

_____________________________________________________________________________

(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы (калі такое маецца)

_____________________________________________________________________________

(галіна асобнага віда мастацтва)

_____________________________________________________________________________

(дата правядзення праверкі здольнасцяў асобы)

Вынікі выяўлення ўзроўню здольнасцяў асобы:

 


п/п

Пералік заданняў, якія выкарыстоўваюцца пры праверцы здольнасцяў асобы ў галіне ___________ мастацтва

Узровень здольнасцяў асобы ў галіне асобнага віду мастацтва (неабходнае падкрэсліць)

Рэкамендацыі

1

 

Высокі
Сярэдні
Нізкі

 

2

 

Высокі
Сярэдні
Нізкі

 

 

 

 

 

______________________________________________________________________________

(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) і подпіс старшыні

______________________________________________________________________________

і членаў экзаменацыйнай камісіі, якая праводзіла праверку здольнасцяў асобы)

 

Азнаёмлены(а)

______________________________________________

 

(подпіс, прозвішча, ініцыялы законнага прадстаўніка асобы)

Кіраўнік установы агульнай
сярэдняй адукацыі

______________________________________________

 

 

 

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Структура, задачи и функции учреждения образования

Контакты

8-02362 25944
skolaglinica@mail.ru
skolaglinica (Глиницкий д. сад-б. школа Мозырского района)

247765 Гомельская область, Мозырский район, д. Глиница, улица Школьная, д. 3
Открыть контакты
Посетители сайта
ЦИТАТА ДНЯ
Музыкальный фон сайта
Нажмите, чтобы услышать!
Школьный вальс